Каля 45% расійскага экспарту свініны ў 2024 годзе прыпала на Беларусь

14 студзеня, Позірк. У 2024 годзе Беларусь заняла пазіцыю лідара сярод краін, якія імпартуюць свініну з Расіі, закупіўшы рэкордныя 99 тыс. тон гэтага прадукта, паведамляе профільны расійскі партал meatinfo.ru са спасылкай на даныя Федэральнай службы Расіі па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Паведамляецца, што летась РФ экспартавала 220,5 тыс. т свініны. Такім чынам, на долю Беларусі прыпала каля 45% расійскага экспарту. “Такі рэзкі рост цікавасці да расійскай свініны з боку Беларусі не ёсць выпадковым, а адлюстроўвае даўнія эканамічныя і гандлёвыя сувязі паміж дзвюма краінамі”, — мяркуе партал.
“Параўноўваючы цяперашнія даныя з леташнімі, бачна, што ў 2023 годзе Беларусь імпартавала 83 тыс. тон, што дэманструе значнае павелічэнне попыту на гэты прадукт у 2024-м”, — гаворыцца ў публікацыі.
На другім і трэцім месцах паводле аб’ёмаў імпарту знаходзяцца В’етнам і Кітай, якія закупілі 45,4 тыс. т і 21,2 тыс. т адпаведна.
Адзначаецца, што апрача свініны Беларусь таксама значна павялічыла закупкі ялавічыны з РФ. Імпарт летась склаў 5,9 тыс. т, больш як утрая перасягнуўшы паказчык 2023 года.
У сваю чаргу, паводле матэрыялу, “Расія значна павялічыла імпарт беларускіх прадуктаў жывёльнага паходжання, дасягнуўшы 350 тысяч тон, што пацвярджае ўмацаванне ўзаемнага гандлю”. Беларусь, як сцвярджаецца, “таксама павялічыла экспарт малочнай прадукцыі ў Расію да мільёна тон, падкрэсліўшы высокую якасць сваіх прадуктаў на расійскім рынку”.
Беларускі віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў летась 22 кастрычніка заявіў, што беларуская свініна на 12% таннейшая за расійскую.
“Гэта лагічна з улікам таго, што сярэдні заробак у Беларусі ніжэй, чым у Расійскай Федэрацыі. Але варта адзначыць, што гэта таксама і стварае нервовасць на ўнутраным рынку з пункту гледжання яго забеспячэння”, — адзначыў чыноўнік.
- ЭканомікаЗапазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад МТЗ перавысіла 36 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖурналістку Андрэеву збілі ў калоніі ў 2022 годзе — Шарэнда-ПанасюкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДэпутаты ПП НС збіраюцца на сесію ПА АБСЕ пасля адмовы дапусціці на папярэднююМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 10 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКарпенка: Санкцыі не паўплываюць на маю прафесійную дзейнасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСкарга на вырак экс-старшыні партыі "Зялёныя" Кучуку будзе разгледжаная 25 лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка