Лукашэнка заявіў, што імёны “вялікіх лідараў” КНДР упісаны ў летапіс “залатымі літарамі”

9 верасня, Позірк. Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка “дамаглася значных поспехаў пад мудрым кіраўніцтвам вялікіх лідараў, імёны якіх залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс гісторыі”. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 9 верасня старшыню Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ына з днём утварэння краіны.
На думку віншавальніка, якога цытуе прэс-служба, доказам яго слоў служаць “рост дабрабыту насельніцтва, павелічэнне тэмпаў вытворчасці і эканамічнага развіцця” КНДР.
Лукашэнка адзначыў “актыўнае пашырэнне сувязяў Мінска і Пхеньяна”, згадаўшы свой візіт у КНДР у сакавіку гэтага года, і заявіў, што ўсе дасягнутыя ў яго рамках дамоўленасці “своечасова выконваюцца ў інтарэсах народаў дзвюх краін”. “Разлічваю на працяг канструктыўнага дыялогу”, — гаворыцца ў віншаванні.
Візіт Лукашэнкі ў КНДР праходзіў 25–26 сакавіка.
26 сакавіка па выніках перамоў з Кім Чэн Ынам падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй.
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, які ў жніўні гэтага года правёў у КНДР свой адпачынак, заявіў па яго выніках, што краіны ў бліжэйшы час падпішуць пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян.
На перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 15 верасня 2023 года ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць аб супрацоўніцтве дзесьці на траіх”.
“Паўночная Карэя, Расія, <…> я думаю, кавалак працы і Беларусі там знойдзецца з улікам тых праблем, якія існуюць”, — сказаў палітык.
Пхеньян актыўна дапамагае Маскве ў ажыццяўленні яе агрэсіі ў дачыненні да Украіны, у тым ліку — накіроўваючы на вайну сваіх салдат.
КНДР — закрытая дзяржава з дыктатарскім рэжымам, у дачыненні да якой дзейнічаюць санкцыі Савета бяспекі ААН, звязаныя з развіццём ядзернай праграмы. З моманту заснавання ў 1948 годзе вярхоўная ўлада перадавалася ад бацькі да сына — ад Кім Ір Сена да Кім Чэн Іра, а затым Кім Чэн Ына.
Беларускія ўлады сталі актыўна заяўляць пра сваю цікавасць да Паўночнай Карэі некалькі гадоў таму.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
