Amnesty International патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу Лойка і спыніць рэпрэсіі

13 студзеня, Позірк. Міжнародная арганізацыя Amnesty International патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць палітзняволеную Анастасію Лойка, спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
“Наста Лойка мусіць неадкладна выйсці на волю!” — гаворыцца ў заяве арганізацыі.
Беларускія ўлады, адзначана ў дакуменце, пераследуюць Лойка “паводле сфабрыкаваных абвінавачанняў у адплату за яе праваабарончую дзейнасць”. На фоне паведамленняў пра катаванні і жорсткае абыходжанне з праваабаронцай “яе бяспека і дабрабыт выклікаюць сур’ёзныя асцярогі”, канстатуе Amnesty International.
20 чэрвеня суддзя Алена Шылько з Мінскага гарадскога суда прыгаварыла Лойка да 7 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Нагодай для крымінальнага пераследу стаў даклад “Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі” за 2017–2018 гады, у якім даецца крытычная ацэнка дзеянням міліцыі.
У верасні — кастрычніку 2022 года праваабаронца прабыла ў няволі 30 сутак на падставе абвінавачання ў некалькіх адміністрацыйных правапарушэннях. Праз тры тыдні пасля вызвалення, 28 кастрычніка, яе зноў затрымалі і пасля чатыры разы арыштоўвалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), а затым змясцілі пад варту ў рамках крымінальнай справы.
Да таго Следчы камітэт закрыў заведзеную на яе крымінальную справу аб нявыплаце падаткаў.
У кастрычніку 2023 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс Лойка ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Лойка працавала ў камандзе дэ-юрэ ліквідаванай уладамі праваабарончай арганізацыі Human Constanta.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2024 год лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь — лабараторыя рэпрэсій, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–10 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПад эгідай EESC плануецца правесці мерапрыемствы па падтрымцы беларускіх ініцыятыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 11 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНацбанк: Колькасць укладчыкаў за два гады зменшылася на 1,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаНасуперак заяве Галоўчанкі ў 2024 годзе Беларусь набыла тавараў і паслуг на 1,3 млрд долараў больш, чым рэалізавалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРыжанкоў прыбыў у Бейрут праз два дні пасля фармавання новага ўрада ЛіванаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка