У Мінбудархітэктуры заявілі аб спрашчэнні парадку ўводу аб’ектаў у эксплуатацыю

25 ліпеня, Позірк. Новаўвядзенні, замацаваныя ў Кодэксе аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, “спрашчаюць парадак уводу аб’ектаў у эксплуатацыю”, заявіў 25 ліпеня на прэс-канферэнцыі намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Балашэнка.
Праца над абнаўленнем кодэкса, папраўкі ў які набылі моц 23 ліпеня, “вялася доўга і цяжка з 2017 года”, адзначыў чыноўнік.
Прынятыя новаўвядзенні ён назваў “доўгачаканымі для заказчыкаў і падрадчыкаў”.
Цяпер пры ўводзе ў эксплуатацыю аб’ект будзе правярацца “толькі на адпаведнасць праектнай дакументацыі”, сцвярджае Балашэнка.
Прадстаўнік ведамства звярнуў увагу, што ў кодэксе пераразмеркаваныя паўнамоцтвы: іх частка перадаецца ад Аляксандра Лукашэнкі — ураду, ад урада — Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва, ад ведамства — мясцовым органам улады.
У прыватнасці, прадугледжана перадача аблвыканкамам паўнамоцтваў па зацвярджэнні генеральных планаў гарадоў абласнога падпарадкавання, за выключэннем абласных цэнтраў і гарадоў-спадарожнікаў (раней гэта была кампетэнцыя ўрада).
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ Мінфіне занепакоены ростам колькасці парушэнняў пры аплаце паслуг ЖКГ і рамонту за кошт бюджэтных сродкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМэр Акмянскага раёна Літвы: Гібрыдныя атакі — праверка ўсяго ЕўрасаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа дзяржуліку ў Беларусі знаходзіцца амаль 1,6 тыс. грамадзянскіх беспілотнікаў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ большасці рэгіёнаў у арганізацый знізілася прыбытковасць і вырас аб’ём чыстых стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



