Беларусь просіць міжнародныя арганізацыі стаць пасярэднікамі па сітуацыі з польскім плотам у Белавежскай пушчы

26 ліпеня, Позірк. Міжнародным арганізацыям трэба “выступіць пасярэднікамі паміж Беларуссю і Польшчай” па сітуацыі ў Белавежскай пушчы, заявіў на 46-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА 25 ліпеня ў Дэлі (Індыя) першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут.
Паводле інфармацыі прэс-службы Мінпрыроды, адпаведная просьба звернутая да Цэнтра сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза аховы прыроды (МСАП).
Чыноўнік “праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства пра негатыўныя наступствы, якія аказвае на экасістэмы Белавежскай пушчы загараджальнае збудаванне, узведзенае Рэспублікай Польшча на тэрыторыі гэтай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі”.
На думку беларускага боку, бар’ер парушае гідралагічны рэжым, блакуе шляхі міграцыі жывёл, праз яго распаўсюджваюцца чужародныя і інвазіўныя расліны.
Мінск, сцвярджае Корбут, спрабуе “наладзіць канструктыўны дыялог” з Варшавай для “мінімізацыі ўжо існых негатыўных наступстваў і прадухілення патэнцыйных пагроз ад узведзенага польскім бокам плота”.
27 сакавіка 2023 года прэс-служба Мінпрыроды паведамляла, што рэактыўная маніторынгавая місія ЮНЕСКА/МСАП пасля візіту на тэрыторыю Белавежскай пушчы ў Беларусі “пацвердзіла занепакоенасць” беларускага боку пагаршэннем стану экасістэм пушчы “ў сувязі з негатыўным уздзеяннем загараджальнага збудавання”, пабудаванага Польшчай.
Шкоду навакольнаму асяроддзю, нанесеную будаўніцтвам Польшчай плота на мяжы з Беларуссю, папярэдне ацэньваецца ў 52 млн рублёў, ці 20 млн долараў, заявіў на прэс-канферэнцыі 29 сакавіка ў Мінску начальнік упраўлення кантролю за працай прыродаахоўнага комплексу, лесагаспадарчай галіны і праблем Чарнобыля Камітэта дзяржкантролю Васіль Рудзенік.
Паводле яго слоў, яшчэ больш сур’ёзныя наступствы “магчымыя для экасістэм Белавежскай пушчы ў бліжэйшай перспектыве”. Прадугледжаныя ў польскай загародзе “брамкі не працуюць”, заявіў чыноўнік, а калючы дрот “перашкаджае міграцыі звяроў”.
Польшча завяршыла ўзвядзенне 206-кіламетровага плота ўздоўж мяжы з Беларуссю ў чэрвені 2023 года. Збудаванне фізічнага бар’ера стала рэакцыяй Варшавы на рэгулярныя з вясны 2021 года патокі нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у краіны ЕС з беларускай тэрыторыі.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць патанулых з пачатку 2025 года вырасла на 22% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка