У “спіс экстрэмістаў” унесены прыгавораны да смяротнага пакарання Крыгер і яшчэ 10 чалавек

26 ліпеня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, МУС уключыла яшчэ 11 чалавек, зараз у ім 4.261 пазіцыя.
Адпаведныя змены ўнесены ў спіс на сайце ведамства 26 ліпеня.
Усе грамадзяне, чые імёны ўнесеныя ў спіс, з’яўляюцца фігурантамі спраў па крымінальных артыкулах, якія ўлады актыўна выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
Сярод іх прыгавораны да смяротнага пакарання грамадзянін Германіі Рыка Крыгер (з паметкай “адбывае пакаранне”), палітвязні Ірына Пагадаева і Віктар Мярзлікін, а таксама Аляксандр Чыкіндзін, які не мае гэтага статусу.
24 чэрвеня Мінскі абласны суд пад старшынствам Алега Лапекі вынес Крыгеру смяротны прыгавор. Вядома аб гэтым стала 19 ліпеня.
Грамадзянін ФРГ прызнаны вінаватым па ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (наёмніцтва) Крымінальнага кодэкса.
На тэлеканале “Беларусь 1” увечары 25 ліпеня быў паказаны (https://pozirk.online/be/news/97775) маналог Крыгера. Ён распавёў пра сустрэчу з нямецкімі дыпламатамі і пра тое, што яны мелі магчымасць сачыць за судовым працэсам, але ў дапамозе нібыта адмовілі.
55-гадовая Ірына Пагадаева прыгавораная (https://pozirk.online/be/news/94351) Брэсцкім абласным судом да трох гадоў пазбаўлення волі па арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яна зрабіла 32 грашовыя пераводы палітвязням у СІЗА. Была затрыманая 6 траўня 2024 года.
Віктар Мярзлікін атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі рашэннем Мінскага гарадскога суда па ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Астатнія ўключаныя ў спіс — Аляксей Маршалка, Таццяна Вячэрская, Ілля Афанасенка, Уладзімір Сяргейчык, Ганна Крыўко, Кірыл Нгуен, Валерыя Сцяцюкевіч — знаходзяцца на волі. Насупраць іх прозвішчаў напісана “судзімасць не пагашаная”.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Цягам пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



