У Беларусі ствараецца яшчэ адно спецпадраздзяленне — “Тарнада”

2 лістапада, Позірк. Чарговае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння ствараецца “па даручэнні міністра ўнутраных спраў”, заявіў 2 лістапада намеснік кіраўніка МУС — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
Паводле яго слоў, якія перадае тэлеграм-канал унутраных войск, падраздзяленне “Тарнада” з’явіцца ў ваенным гарадку Аколіца (Мінскі раён) на базе вайсковай часткі 3310.
Карпянкоў адзначыў, што 2023 год абвешчаны ва ўнутраных войсках “годам стварэння спецпадраздзяленняў і развіцця іх прафесійнай падрыхтоўкі”.
“Для павышэння нашых баявых магчымасцяў сфармаваныя восем новых атрадаў спецназа, якія праходзяць інтэнсіўны курс баявой падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў з рэальным баявым вопытам: “Рысь” і “Беркут” у Мінску, “Шторм” у Брэсце, “Тайфун” у Гродне, “Буран” у Гомелі, “Цыклон” у Астраўцы, а таксама “Смерч” і “Гонар” з ліку добраахвотнікаў і ветэранаў”, — сказаў намеснік кіраўніка МУС.
Раней неаднаразова паведамлялася, што ў якасці інструктараў у спецпадраздзяленнях МУС і Мінабароны выкарыстоўваюцца раскватараваныя ў Беларусі баевікі расійскай прыватнай вайсковай кампаніі “Вагнер”.
24 ліпеня МУС даў справаздачу аб сустрэчы кіраўніка міністэрства Івана Кубракова з прадстаўнікамі ПВК у навучальным цэнтры ўнутраных войскаў. На парадак дня былі вынесеныя “пытанні ўзаемадзеяння з прыватнай ваеннай кампаніяй і навучання […] байцоў [МУС] яе інструктарамі”. Бакі “выпрацавалі выразны план дзеянняў, абмяняліся думкамі аб выкарыстанні некаторых відаў абсталявання”.
Паводле слоў Кубракова, супрацоўнікі ведамства ўжо пераймаюць “практычны вопыт” вагнераўцаў. Унутраныя войскі былі актыўна задзейнічаныя ў падаўленні масавых пратэстаў у 2020 годзе, яны таксама прыцягваліся да разгонаў вулічных акцый у ранейшыя гады.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+