Расійскі завод адправіў у Беларусь першы цягнік метро
31 ліпеня, Позірк. Расійскі завод “Метровагонмаш” (Мыцішчы, Маскоўская вобласць) адправіў у Беларусь першы цягнік для Мінскага метрапалітэна, паведамляе прэс-служба яго матчынай кампаніі “Трансмашхолдынг” (ТМХ).
Замова выканана ў рамках заключанага ў сакавіку 2023 года кантракта на пастаўку 28 вагонаў метро. Да канца года плануецца паставіць яшчэ шэсць саставаў.
У канструкцыю вагонаў “закладзена выкарыстанне камплектуючых вытворчасці беларускіх прадпрыемстваў”, гаворыцца ў рэлізе.
“Цягнікі праектаваліся для эксплуатацыі на Зеленалужскай лініі, дзе прымяняюцца платформенныя дзверы. Для дакладнага сумяшчэння праёмаў дзвярэй цягніка і платформенных дзвярэй прамежкавыя вагоны скарочаныя па даўжыні на 140 мм, а галаўныя — на 70 мм, аснашчаны неабходным абсталяваннем для сінхранізацыі”, — адзначылі ў арганізацыі.
Вагоны абсталяваны пашыранымі дзвярнымі праёмамі (1.400 мм) і скразнымі міжвагоннымі пераходамі (шырынёй да 1.500 мм). У канструкцыі вагонаў ужываюцца дзвярныя механізмы “з сістэмай супрацьзаціску”.
У салоне анансаваныя “эрганамічныя сядзенні з зносаўстойлівай мяккай тканіны”, прымусовая вентыляцыя і абеззаражанне паветра, USB-разеткі для зарадкі гаджэтаў. У галаўных вагонах – месцы для дзіцячых калясак і маламабільных пасажыраў.
У 2017 годзе Мінскі метрапалітэн і беларускі філіял швейцарскага канцэрна “Штадлер” у Фаніпалі (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) падпісалі дагавор аб пастаўцы 10 саставаў з асінхронным цягавым прывадам у 2019–2020 гадах (6 саставаў у 2019-м і 4 — у 2020).
21 ліпеня 2023 года першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазаравіч падчас сустрэчы з калектывам метрапалітэна заявіла, што “Штадлер” адмовіўся вырабляць рухомы састаў для мінскага метро.
Паводле яе слоў, рашэнне вытворцы звязана з “санкцыйным ціскам”, з-за гэтага “Беларусь вымушана была закупляць новыя электрацягнікі ў Расійскай Федэрацыі”.
31 жніўня таго ж года стала вядома, што нягледзячы на ўплыў санкцый з-за ролі Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны, галаўная кампанія Stadler не плануе закрываць сваё прадпрыемства.
Як адзначаецца ў справаздачы аб яе працы за першае паўгоддзе 2023 года, “улічваючы вельмі добрую сітуацыю з замовамі, высокую загрузку вытворчых магутнасцяў іншых прадпрыемстваў групы, а таксама высокі ўзровень кваліфікацыі і якасці, прапанаваныя заводам у Фаніпалі з пункту гледжання дабаўленай вартасці, Stadler утрымлівае завод у Беларусі”.
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка