У Баранавічах крымінальна пераследуюць двух былых палітвязняў
1 жніўня, Позірк. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы (Брэсцкая вобласць) 12 жніўня пачне разглядаць справу былога палітвязня, прадпрымальніка Пятра Зіневіча. Яго вінавацяць па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса, вынікае з раскладу судоў на партале электроннага судаводства.
Суддзя — Аксана Літвінчык.
Разам з Зіневічам па тым жа артыкуле будуць судзіць Аляксандра Тарасевіча і Дзмітрыя Блашчаніцу.
У красавіку сілавікі апублікавалі відэазапіс з затрыманнем мужчын, падчас якога да двух з іх на вуліцы падбягалі ззаду і клалі тварам у зямлю. Аднаму выламалі дзверы ў кватэры.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае, што Зіневіч 11 студзеня 2023 года выйшаў на волю па амністыі. У 2021 годзе ён быў асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 188 КК (паклёп). Зіневіч на сваёй старонцы ў сацсетцы “УКантакце” размясціў фатаграфію супрацоўніка Баранавіцкага РАУС з надпісам “Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей”.
Яшчэ аднаго жыхара Баранавічаў, былога палітвязня Віталя Коршуна, пачнуць судзіць 13 жніўня ў Брэсцкім абласным судзе. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 293 (масавыя беспарадкі), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта); ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Суддзя — Святлана Крамянеўская.
Паводле звестак “Вясны”, у верасні 2021 года Коршуна прыгаварылі да двух месяцаў арышту па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў).
16 студзеня 2024 года праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне Коршуна і апублікавалі відэазапіс, на якім ён кажа, што “заклікаў да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАПа толькі на эмоцыях”. КДБ унёс Коршуна ў “спіс тэрарыстаў”.
У Баранавічах працягваюць актыўна затрымліваць людзей за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
29 красавіка стала вядома, што затрымана пяць жыхароў гэтага горада.
31 траўня суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў вінаватымі 8 мясцовых жыхароў па ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.
За красавік 2024 года ў райцэнтры па гэтым артыкуле асудзілі сама меней 17 мясцовых жыхароў.
11 красавіка згаданы суд прызнаў вінаватымі (https://pozirk.online/be/news/79772) Эдуарда Апановіча, Аляксея Лескаўца (1,5 года пазбаўлення волі), Алену Стахейка, Вольгу Тадро, Дзмітрыя Абрамовіча, Алега Арцюха, Алега Сяргеева, Дзмітрыя Хуту, Вячаслава Шкуцько (1 год). Для ўсіх вызначаны ўмовы агульнага рэжыму.
Той жа суд на пачатку красавіка прыгаварыў (https://pozirk.online/ru/news/77066) да зняволення 8 грамадзян (шэсць атрымалі 2 гады пазбаўлення волі, адзін — 1 год, яшчэ адзін — 3 гады).
У Беларусі за другі квартал 2024 года колькасць заведзеных палітычна матываваных крымінальных спраў дасягнула 450 (https://pozirk.online/be/news/98478), гэта абсалютны максімум за апошнія чатыры гады, паведаміў 31 ліпеня старшы даследчык Цэнтра новых ідэй (ЦНІ), былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь Коршунаў на прэзентацыі свайго даследавання “Барометр рэпрэсій у Беларусі” за другі квартал 2024 года.
Надзеі на скарачэнне ўзроўню рэпрэсій няма, заявіў (https://pozirk.online/be/news/98465) юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка на прэзентацыі даследавання.
- Палітыка
Ціханоўская заклікала палітэмігрантаў не наведваць Беларусь
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 70 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент узгадняе тэкст рэзалюцыі аб палітвязнях у Беларусі — Лябедзька
- ЭканомікаЗапасы прампрадукцыі на складах за пяць гадоў выраслі ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прапагандыст Пратасевіч паведаміў прозвішчы яшчэ 10 вызваленых палітвязняў
- Грамадства
У першым чытанні прыняты законапраект, які змякчае пакаранне паводле "антынаркатычнага" арт. 328 КК
- ЭканомікаВа ўсіх абласцях Беларусі запаволіўся рост ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская правядзе "шэраг палітычных сустрэч" у ЗША
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 17 верасня
- Эканоміка
ПП НС ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб вытворчасці самалёта "Асвей"
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 7,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка заклікаў міністэрствы абароны краін НАТО ўсталяваць кантакты з прадстаўніком АПК па абаронеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Рэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат
- ЭканомікаРэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Белстат: Аб'ём грузаперавозак за восем месяцаў у гадавым вымярэнні вырас на 2,8%
- Палітыка
Латушка: Рэжым Беларусі — праблема для еўрапейскай бяспекі
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат (дапоўнена)
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат
- Палітыка
Пракуратура г. зв. "днр" накіравала ў суд справу байца палка Каліноўскага Дзюрбейкі, запалоненага ўлетку 2022 года
- Палітыка
На семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі
- ПалітыкаНа семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях абвешчаная на 17–19 верасня
- Палітыка
Лукашэнка назваў Дзень народнага адзінства сімвалам нацыянальнага адраджэння Беларусі
- Палітыка
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай
- Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты (абноўлена)
- Грамадства
Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з тысячай пачкаў беларускіх цыгарэт
- Грамадства
Беларусаў да асцярожнасці з-за паводак у Еўропе заклікала толькі амбасада ў Аўстрыі
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі
- Эканоміка
З 1995 года пагалоўе свіней у Беларусі знізілася ў 1,6 раза, кароў — у 1,5
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская аб палітвязнях: Рэжым спрабуе стварыць ілюзію, нібыта вызваляе "злачынцаў"