Ціханоўская: Абмен зняволенымі паміж ЗША і Расіяй — важны прэцэдэнт, які дапаможа ў вызваленні беларусаў у будучыні

3 жніўня, Позірк. Беларускія дэмакратычныя сілы не ведалі пра перамовы паміж ЗША і Расіяй і не ўдзельнічалі ў працэсе гэтых перамоў, каб паўплываць на іх вынікі. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская на двухдзённай канферэнцыі “Новая Беларусь 2024”, якая адкрылася ў Вільнюсе 3 жніўня.
Яна адзначыла, што на мерапрыемства сабраліся людзі, якія прагнуць свабоды для Беларусі. “Я ведаю, што вам цяжка. Мне таксама цяжка. Але таксама я ведаю, што вы не спыняецеся. Як і я — не спыняюся. І сёння маё першае галоўнае слова для вас — гэта “дзякуй!”, — сказала дэмакратычны лідар.
Паводле слоў Ціханоўскай, калі яна рыхтавалася да выступу, то паспрабавала аглядзецца, наколькі шмат зроблена за гэты палітычны год, і сама была ўражаная. Атрымалася не ўсё, але “дакладна нямала”.
Яна пералічыла тых, з каго, на яе думку, можно браць прыклад і кім натхняцца, у тым ліку прадстаўніцу па сацыяльных пытаннях у Аб’яднаным пераходным кабінеце Вольгу Гарбунову, праваабаронцаў Паўла Сапелку, Кацярыну Дэйкала, Таццяну Гацуру-Яворскую, прадстаўнікоў Службы хуткай гуманітарнай дапамогі Вольгу Зазулінскую, Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка, былых палітзняволеных Алесю Буневіч і Асю Булыбенка, прадстаўнікоў народных амбасад Ірыну Маклін, Аляксандра Мамаева, Дзмітрыя Васэрмана, а таксама прадстаўнікоў АПК Аліну Коўшык, Паўла Латушку, Аляксандра Мілінкевіча і іншых.
“Але асабліва я ўдзячная тым ініцыятывам, якія дапамагаюць палітзняволеным: перадаюць туды іх любімыя рэчы, ежу, паштоўкі, сродкі гігіены і касметыку. Многія не ўяўляюць, як могуць за кратамі ўзрадаваць каляровыя шкарпэткі і памада? А нашыя палітзняволеныя ўяўляюць”, — адзначыла Ціханоўская.
Яна падкрэсліла, што ўдзячная і тым, хто змагаецца за вызваленне “нашых родных з-за кратаў”. “Пару дзён таму, калі адбываўся абмен закладнікамі паміж Расіяй і ЗША, многія з нас спадзяваліся, што ў спісах мы пабачым сярод імён Марыю Калеснікаву, Анджэя Пачобута ці Ігара Лосіка. Але, нягледзячы на ўсе намаганні, цуду не здарылася. Упэўненая, што сёння часта мы будзем вяртацца да гэтай тэмы. Папярэджваючы ўсе пытанні, адкажу: мы не ведалі і не ўдзельнічалі ў працэсе гэтых перамоваў, каб паўплываць на іх вынікі”, — заявіла дэмлідар.
Але сам факт такога абмену, упэўнена яна, з’яўляецца “важным прэцэдэнтам, які нам дапаможа ў вызваленні беларусаў у будучыні”. “Гэта таксама магчымасць звярнуць увагу свету на сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, — сказала яна. — Тут сёння з намі шмат дыпламатаў, якія працуюць з Беларуссю. Для іх, як і для нас з вамі, пытанне палітвязняў з’яўляецца прыярытэтам нумар адзін”.
“Я ўпэўненая, што разам мы зможам знайсці спосабы і механізмы, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў”, — сказала Ціханоўская.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



