72% палякаў падтрымліваюць закрыццё мяжы з Беларуссю
5 жніўня, Позірк. 72% жыхароў Польшчы падтрымліваюць ідэю закрыцця ўсіх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю, супраць — 21% рэспандэнтаў, паведаміла 5 жніўня Польскае тэлебачанне са спасылкай на ліпеньскае даследаванне Цэнтра вывучэння грамадскай думкі.
Прыкладна столькі ж, 73% апытаных, выступаюць супраць надання прытулку ў краіне мігрантам, якія перасякаюць мяжу з Беларуссю, сярод моладзі гэты паказчык дасягае 79%.
84% рэспандэнтаў падтрымалі зацверджаны польскімі заканадаўцамі ў ліпені законапраект, які скасоўвае крымінальную адказнасць за ўжыванне ваеннаслужачым зброі або сродкаў прамога прымусу, калі яны выкарыстоўваліся “ў мэтах адбіцця прамога замаху на жыццё, здароўе або свабоду гэтага ваеннаслужачага або іншай асобы, а таксама процідзеяння дзейнасці, што вядзе да нападу”.
Падчас апытання, праведзенага 5-7 ліпеня польскім Інстытутам рыначных і сацыяльных даследаванняў, 71,8% грамадзян падтрымалі магчымае закрыццё чыгуначных пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
З 13 чэрвеня на польска-беларускай граніцы арганізаваная буферная зона, тэрмін дзеяння якой пакуль вызначаны ў 90 дзён. Паводле інфармацыі МУС Польшчы, пасля яе ўвядзення колькасць спроб нелегальнага перасячэння граніцы з Беларуссю скарацілася больш чым на 70%.
Пасля вынясення палітычна матываванага прыгавору журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца). Адкрытым застаецца пункт пропуску Цярэспаль (Брэст).
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і Еўрасаюза працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады Польшчы і краін Балтыі называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка28 студзеня Польшча спыніла рэкордную за паўтара месяца колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаАрганізацыі толькі дзвюх абласцей і Мінска павялічылі чысты прыбытак — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДругі дзень запар у Беларусі абнаўляецца гістарычны рэкорд цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства