Супраць краін СНД вядзецца “перманентная гібрыдная вайна”, сцвярджае Лукашэнка
8 жніўня, Позірк. Краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў “спрабуюць пасварыць і раскалоць знутры”, яны знаходзяцца “пад прэсам незаконных аднабаковых эканамічных санкцый”, супраць іх народаў “вядзецца перманентная гібрыдная вайна”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 жніўня на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Савета міністраў унутраных спраў СНД.
“Кожная з краін СНД ужо перажыла хаця б адну “каляровую рэвалюцыю”, якая ў сваёй сутнасці з’яўляецца спробай дзяржаўнага перавароту”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Адной з найважнейшых задач праваахоўных органаў краін СНД, на яго думку, з’яўляецца процідзеянне тэрарызму; эфектыўная барацьба “з гэтым злом” патрабуе “комплекснага падыходу, які ўключае палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя меры, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і абмен інфармацыяй”.
“Толькі разам мы зможам гэтаму супрацьстаяць”, — сказаў Лукашэнка.
Старшыня каардынацыйнай службы Савета камандуючых памежнымі войскамі дзяржаў СНД Аляксандр Манілаў па выніках сустрэчы кіраўнікоў памежных ведамстваў васьмі краін Садружнасці 21 чэрвеня ў Мінску заяўляў, што абстаноўка на знешніх рубяжах аб’яднання “складаная, напружаная”, “па знешнім перыметры сканцэнтраваныя сілы і сродкі, якія спрабуюць расхістаць Садружнасць звонку”.
На сустрэчы абмяркоўвалася пытанне “абстаноўкі на заходнім кірунку, цэнтральна-азіяцкім напрамку, была дадзена ацэнка дзейнасці спецыяльных службаў, а таксама дзейнасці памежных ведамстваў па ўмацаванні памежнай бяспекі”.
“Каляровымі рэвалюцыямі” Лукашэнка і прадстаўнікі яго рэжыму называюць усе спробы беларускага народа масава выказаць незадаволенасць палітыкай, якая праводзіцца ў краіне, нязменнасцю ўлады.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+