Латушка заявіў, што не спыніць барацьбу за вызваленне Беларусі ад дыктатуры

9 жніўня, Позірк. Змагацца за выхад палітвязняў з турмаў, не спыняць барацьбу за вызваленне Беларусі ад дыктатуры Александра Лукашэнкі паабяцаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка ў заяве з нагоды чарговай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Палітык адзначыў, што ўсе чатыры гады пасля “дэмакратычнай рэвалюцыі” беларусы працягваюць змагацца за тое, каб Беларусь “стала вольнай ад дыктатуры”. Сярод пазітыўных вынікаў працы дэмакратычных сіл за гэты час ён назваў выбудову сістэмы інстытутаў, “якая ўключае ў сябе прэзідэнтку-элект, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйную раду”. “Усё гэта — палітычная альтэрнатыва рэжыму ўзурпатара Лукашэнкі”, — лічыць ён.
Дэмсілы прыціснулі Лукашэнку “моцнымі гандлёвымі санкцыямі”, дакументавалі злачынствы, накіравалі дакументы ў Міжнародны крымінальны суд, “тлумачылі свету важнасць падзяляць беларусаў і рэжым, дапамагалі беларусам з вырашэннем праблем, якія ўзнікаюць”, пералічыў дасягненні Латушка.
На думку палітыка, галасы, якія “прапануюць прызнаць Лукашэнку легітымным”, “спыніць ціск”, “ліквідаваць структуры, разысціся”, гучаць з той прычыны, што рэжым у Мінску “рыхтуе свае фальшывыя выбары”.
“Ён хоча нашай капітуляцыі, але чаму мы павінны капітуляваць? — задаўся ён пытаннем. — Няўжо мы гатовыя забыцца пра ўсе жудасныя злачынствы? Няўжо гатовыя прабачыць? Адмовіцца ад права звацца людзьмі, адмовіцца ад будучыні? Няўжо гатовыя “перагарнуць старонку”, а калі быць дакладнымі, то сотні тысяч старонак злачынстваў супраць чалавечнасці, сярод якіх забойствы, катаванні, гвалт да жанчын і дзяцей. У гэтых сотнях тысячах старонак і ваенныя злачынствы ў дачыненні да Украіны”.
Намеснік кіраўніцы АПК заявіў, што асабіста “не гатовы перагарнуць старонку”. “Таму як беларус і як беларускі палітык я, Павел Латушка, ніколі не спынюся. Не здамся”, — падкрэсліў ён.
3 жніўня Латушка заявіў, што не гатовы прызнаваць прэзідэнтам Беларусі чалавека, які здзяйсняе злачынствы, даваў загады забіваць беларусаў, працягвае іх катаваць і знішчае беларускую дзяржаўнасць. Такім чынам ён адказаў на прапанову лідара фракцыі “Беларусы” ў Каардынацыйным савеце палітолага Андрэя Ягорава прызнаць легітымнасць рэжыму Лукашэнкі “ў пэўным сэнсе”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

