ЕАБР: Цэнавы ціск праз унутраны попыт і дэфіцыт на рынку працы паскорыць інфляцыю ў Беларусі
14 жніўня, Позірк. Ключавым складнікам запаволення гадавой інфляцыі ў Беларусі ў ліпені 2023 года стала зніжэнне цэн на нехарчовыя тавары (-2% да ліпеня 2022-га), гаворыцца ў штотыднёвым макраэканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
На такую дынаміку інфляцыі, адзначаюць эксперты, “чыніць уплыў” цэнавае рэгуляванне, якое “абмяжоўвае гранічны памер гандлёвай нацэнкі”.
“Умацаванне беларускага рубля да расійскага магло стаць дадатковым фактарам стрыманай дынамікі цэн на нехарчовыя тавары”, — гаворыцца ў аглядзе.
Разам з тым, падкрэслівае ЕАБР, пачалі праяўляцца “наступствы павелічэння ўнутранага попыту”: тэмпы росту цэн у гадавым вымярэнні на харчовыя тавары ў ліпені павялічыліся да 3,9% (месяцам раней гэты паказчык быў на ўзроўні 3,6%), на паслугі — да 7,1% (6,9%).
Спецыялісты прагназуюць, што захаваны цэнавы ціск “праз пашырэнне ўнутранага попыту і дэфіцыту на рынку працы” прывядзе да паскарэння інфляцыі ў чацвёртым квартале.
Базавы прагноз ЕАБР па інфляцыі — 7,8% на канец года.
Паводле даных Белстата, у ліпені 2023 года спажывецкія цэны выраслі на 0,28%.
Харчовыя тавары падаражэлі на 0,09%, нехарчовыя — на 0,21%. Кошт платных паслуг павялічыўся на 0,70%.
За студзень — ліпень спажывецкія цэны выраслі на 3,26%. Харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 3,23%, нехарчовыя — на 1,14%, платныя паслугі — на 6,19%.
За апошнія 12 месяцаў (ліпень да ліпеня) цэны выраслі на 2,7% (чэрвень да чэрвеня — на 2,9%). Харчовыя тавары падаражэлі на 3,9% (+3,6%), нехарчовыя тавары патаннелі на 0,2% (-0,2%), кошт паслуг вырас на 7,1% (+6,9%).
Найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год прадугледжваюць інфляцыю на ўзроўні 7–8%. Урад разлічвае ўтрымаць рост цэн і тарыфаў у межах 6%.
10 сакавіка 2023-га Аляксандр Лукашэнка загадаў ураду любымі спосабамі – “манетарнымі, рэгулятарнымі, адміністрацыйнымі” — “трымаць калідор” інфляцыі па выніках года “ў раёне 7%”.
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала с міністрам па еўрапейскіх справах Аўстрыі, як зрабіць Беларусь пастаяннай тэмай на парадку дня ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаАўстрыйскія дэпутаты заклікалі да неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка