Долар і еўра больш чым на працэнт падаражэлі на біржавых таргах 6 снежня

6 снежня, Позірк. Амерыканская, кітайская і адзіная еўрапейская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
6 снежня каціроўка долара вырасла да 3,2229 рубля (+0,0357; +1,12%), еўра — да 3,4680 (+0,0480; +1,40%), юаня — да 4,5002 за 10 (+0,0411; +0,92%).
Курс расійскага рубля знізіўся да 3,4689 рубля за 100 (-0,0162; -0,46%).
Такая ж дынаміка курсаў назіралася напярэдадні.
На мінулым працоўным тыдні (27 лістапада — 1 снежня) долар падаражэў на 1,28% (з 3,0988 да 3,1384 рубля); еўра — на 0,98% (з 3,3768 да 3,4099), расійскага рубля — на 0,27% (з 3,4919 да 3,5015 за 100), юаня — на 1,51% (з 4,3194 да 4,3848 за 10).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — лістапад 2023 года павялічыўся на 13,82% (з 2,7364 да 3,1145 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 30 лістапада 2023-га. На першым месцы Расія — 26,37% (з 70,3375 да 88,8841 рубля).
У студзені афіцыйны курс долара да беларускага рубля знізіўся на 3,27% (да 2,6468 рубля); за студзень — люты — вырас на 2,62% (да 2,808), студзень — сакавік — на 4,41% (да 2,8571), студзень — красавік — на 6,91% (да 2,9255), студзень — травень — на 6,8% (да 2,9226), студзень — чэрвень — на 10,88% (да 3,0315), студзень — ліпень — на 10,58% (да 3,0258), студзень — жнівень — на 17,44% (да 3,2135), студзень — верасень — на 20,12% (да 3,2870), студзень — кастрычнік — на 16,79% (да 3,1958).
Па выніках 2022 года Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара (+7,39%).
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка