Ціханоўская — форуму “8+100”: У адрозненне ад урадаў, парламентарыі могуць называць рэчы сваімі імёнамі

6 снежня, Позірк. “У адрозненне ад урадаў, парламентарыі могуць называць рэчы сваімі імёнамі. Лукашэнка — злачынец, а не прэзідэнт. Беларусы — гэта не рэжым. А Беларусь — гэта не Расія”. Пра гэта заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да ўдзельнікаў міжпартыйнага форуму “8+100”, які адкрыўся 6 снежня ў Еўрапарламенце (Брусель).
Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў форуму абмеркаваць еўрапейскую перспектыву і для Беларусі, адзначыўшы, што верыць у “Еўрасаюз ад Лісабона да Віцебска, Луганска, Тбілісі і Кішынёва”; а таксама пытанне прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі “за злачынствы супраць чалавечнасці і за выкраданне ўкраінскіх дзяцей”.
У міжпартыйным форуме “8+100” бяруць удзел прадстаўнікі васьмі беларускіх і пакуль не абвешчанай колькасці еўрапейскіх партый (паводле задумкі арганізатараў іх павінна было быць 100).
Яго асноўнай мэтай заяўлена абмеркаванне і ўзгадненне агульнай стратэгіі ў дачыненні да дэмакратычнай Беларусі, яе еўрапейскага выбару і фармавання рэгіянальнай сістэмы бяспекі з яе ўдзелам (уступленне ў ЕС і НАТО адпаведна).
Паводле інфармацыі, прадстаўленай “Позірку” дарадцам Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатолем Лябедзькам, на панэльных дыскусіях форуму плануецца разгледзець “ключавыя выклікі для супольнасці еўрапейскіх дэмакратычных краін і Беларусі”, “рызыкі для незалежнасці”, “перспектывы” інтэграцыі ў еўраатлантычную прастору”.
Па выніках форуму плануецца прыняць рэзалюцыю аб агульнай стратэгіі і плане сумесных дзеянняў беларускіх і еўрапейскіх партый.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка