ЗША працягнулі экспартныя абмежаванні ў дачыненні да “Белавія”

6 снежня, Позірк. Міністэрства гандлю ЗША падоўжыла экспартныя абмежаванні ў дачыненні да нацыянальнага перавозчыка “Белавія” яшчэ на 180 дзён, паведамляе ведамства.
Дакумент уступіць у сілу 7 снежня.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, ЗША ўвёў у дачыненні да “Белавія” абмежаванні, якія тычацца экспарту прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак.
З 16 чэрвеня 2022 года гэтыя абмежаванні падаўжаюцца кожныя паўгода.
23 траўня 2021 года ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. На борце былі на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.
Пасля інцыдэнту беларускай нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” забаронена лятаць у краіны Еўрасаюза.
9 жніўня гэтага года “Белавія” была ўключана ў санкцыйныя спісы ЗША.
Планы па мадэрнізацыі флоту самалётаў авіякампаніі “Белавія” былі парушаныя з-за ўвядзення заходніх санкцый, заявіў 3 лістапада генеральны дырэктар нацыянальнага авіяперавозчыка Ігар Чаргінец на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Цяпер у авіякампаніі 13 самалётаў, сярэдні ўзрост якіх 11,2 года.
“Гэта досыць нядрэнны паказчык, бо самалёт выконвае камерцыйныя пасажырскія палёты да ўзросту 30–35 гадоў. Калі б не гэтыя падзеі (санкцыі. — “Позірк”.), сярэдні ўзрост самалётаў складаў бы каля сямі гадоў, колькасны склад быў бы іншы. Але маем тое, што маем”, — сказаў Чаргінец.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка