Мінск 15:57

Новы законапраект надзяляе інкасатараў правам выкарыстоўваць зброю ў зоне контртэрарыстычнай аперацыі

Фота: 1prof.by

7 снежня, Позірк. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адразу ў першым і другім чытаннях прыняла 7 снежня законапраект “Аб змене законаў па пытаннях барацьбы з тэрарызмам”, паведамляе прэс-служба ПП НС.

Адзначаецца, што праект закона “накіраваны на павышэнне эфектыўнасці мер па папярэджанні, выяўленні і спыненні актаў тэрарызму”.

Законапраектам прадугледжваецца надзяленне органаў дзяржаўнай бяспекі кампетэнцыяй па каардынацыі дзейнасці суб’ектаў, якія непасрэдна ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам (за выключэннем службы бяспекі прэзідэнта), іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у частцы рэалізацыі імі сваіх паўнамоцтваў у галіне барацьбы з тэрарызмам, удакладняюцца правілы прымянення зброі супрацоўнікамі КДБ.

Уводзіцца магчымасць прыцягнення службы інкасацыі да аховы аб’ектаў, суправаджэння і забеспячэння бяспекі фізічных асоб і транспартных сродкаў у зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі.

У зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі такім работнікам даецца права на прымяненне фізічнай сілы, выкарыстанне зброі ў парадку і на ўмовах, устаноўленых для работнікаў ваенізаванай аховы.

Падзяліцца: