Мінск 16:04

Кіраўнік БАЖ на журналісцкім форуме ў Вільнюсе: За тры гады сітуацыя ў Беларусі не палепшылася

Андрэй Бастунец Фота з архіву БАЖ

7 снежня, Позірк. За апошнія тры гады сітуацыя ў Беларусі не палепшылася, канстатаваў старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец 7 снежня ў сейме Літвы на Форуме журналісцкіх арганізацый краін Балтыі і журналістаў, якія пераследуюцца.

Сведчаннем таму ён назваў той факт, што форум, арганізаваны БАЖ, Саюзам журналістам Літвы і фондам Фрыдрыха Эберта, трэці раз праводзіцца ў Вільнюсе, і ўявіць яго правядзенне ў Беларусі зараз немагчыма.

“Я ўвесь час спадзяваўся, што маятнік, дайшоўшы да пэўнай кропкі, рана ці позна павінен пайсці назад, але мы бачым, што зараз атрымліваецца такое дрэннае кола, у якое трапіла Беларусь, — сказаў Бастунец. — Гэта тычыцца, натуральна, не толькі журналістаў, але ўсяго грамадства. Рэпрэсіі выйшлі на пэўнае плато: кагосьці вызваляюць, але іншага затрымліваюць і асуджаюць, магчыма, на яшчэ большыя тэрміны, чым гэта было ў першыя дні і месяцы падаўлення пратэстаў у Беларусі”.

Паводле словаў кіраўніка БАЖ, у сітуацыі вайны ва Украіне, на Блізкім Усходзе важна не даць Беларусі “знікнуць з радараў”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: