Мінск 16:35

Хадаркоўскі: Мы бачым перавагу адзінага цэнтра беларускай апазіцыі і запазычваем яго досвед

Міхаіл Хадаркоўскі. Фота: "Позірк"

7 снежня, Позірк. У 2020 годзе беларуская апазіцыя выклікала людзей на вуліцы, але рашучасць ісці да канца адсутнічала. Гэта скончылася “трагедыяй для тысяч беларусаў”, заявіў расійскі грамадскі і палітычны апазіцыйны дзеяч, бізнэсмэн і публіцыст Міхаіл Хадаркоўскі на сустрэчы з прадстаўнікамі супольнасці незалежнай крэатыўнай эміграцыі ў Берліне.

“З якіх прычын [гэта здарылася] — можна абмяркоўваць. Фактычныя акалічнасці [такія]: яны (лідары апазіцыі. — “Позірк”.) не адважыліся ісці да канца, не адважыліся вызваляць сваіх людзей з Акрэсціна (Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і ізалятар часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна ў Мінску. — “Позірк”.), не адважыліся штурмаваць прэзідэнцкі палац. Чым скончылася — трагедыяй для тысяч беларусаў. Калі ты разумееш, што не гатовы клікаць людзей ісці да канца, калі ты сам не гатовы ісці да канца — не выклікай людзей на вуліцу”, — заявіў Хадаркоўскі.

У той жа час ён падкрэсліў, што “спецыялізуецца на Расіі” і Беларусь для яго “не з’яўляецца сферай падрабязнага вывучэння”. “Тое, што мяне цікавіла, — гэта досвед беларускага паўстання. Я яго вывучаў падрабязна”, — удакладніў выступоўца.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: