Алімпійскі камітэт Літвы расчараваны рашэннем МАК дапусціць беларускіх спартсменаў на Алімпіяду-2024
9 снежня, Позірк. Літоўскі нацыянальны алімпійскі камітэт у спецыяльнай заяве выказаў расчараванне рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы.
“Сумесна з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Латвіі, Эстоніі, Скандынавіі мы актыўна працавалі і заклікалі міжнародныя спартыўныя арганізацыі не дапускаць спартсменаў з Расіі і Беларусі да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах”, — адзначаецца ў заяве.
“Наша пазіцыя не мяняецца: мы падтрымліваем Украіну і яе спартсменаў”, — падкрэслівае НАК Літвы.
Камітэт канстатуе, што кваліфікацыйныя спаборніцтвы да АГ-2024 падыходзяць да канца, аднак мае намер прадоўжыць “абмяркоўваць з калегамі”, што яшчэ можна сумесна зрабіць, “каб як мага менш спартсменаў з гэтых краін было адабрана для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях”.
8 снежня МАК дазволіў удзельнічаць у АГ-2024 беларускім і расійскім спартсменам у нейтральным статусе. У той жа час, згодна з дакументам, чыноўнікі і дзяржаўныя служачыя абедзвюх краін не будуць запрошаны або акрэдытаваны на Алімпіяду, роўна як і “каманды спартсменаў з беларускім або расійскім пашпартам”. Пад забаронай застаюцца гімн, сцяг, адпаведная каляровая гама і любыя іншыя сімвалы Беларусі і РФ.
Пры гэтым МАК падкрэсліў, што да ўдзелу ў АГ-2024 не будуць дапушчаны “спартсмены і дапаможны персанал”, якія “актыўна падтрымліваюць” вайну супраць Украіны, маюць кантракт з расійскімі або беларускімі ваеннымі арганізацыямі або органамі нацыянальнай бяспекі.
Індывідуальныя спартсмены ў нейтральным статусе будуць запрошаны МАК і міжнароднымі федэрацыямі па адпаведных відах спорту. Адзначаецца, што “сярод 4.600 спартсменаў з усяго свету, якія прайшлі кваліфікацыю на Парыж-2024, ёсць толькі 11 індывідуальных нейтральных спартсменаў (8 з расійскім і 3 з беларускім пашпартам)”.
Украіна раскрытыкавала рашэнне МАК. “Амаль год з краінамі-партнёрамі мы змагаліся на дыпламатычным фронце, каб гэтае рашэнне не было прынятае. Нягледзячы на ўсе прыкладзеныя намаганні, нягледзячы на шматлікія ахвяры сярод ваенных і грамадзянскага насельніцтва, знішчэнне інфраструктуры і акупаваныя тэрыторыі, наш голас не быў пачуты”, — заявіў прэзідэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт.
Паводле яго слоў, барацьба будзе працягнута. “Мы будзем уважліва сачыць за выкананнем “умоў нейтральнасці” расійскіх і беларускіх атлетаў, апавяшчаць МАК і міжнародныя спартыўныя федэрацыі аб любых парушэннях і злоўжыванні гэтым статусам”, — падкрэсліў Гутцайт.
15 снежня 2022 года на нарадзе аб развіцці спорту Аляксандр Лукашэнка заявіў, што санкцыі ўплываюць “толькі ў лепшы бок”. “Ціск на спартсмена — ён паказвае найлепшы вынік, калі ў яго ёсць характар… Тое, што без сімволікі — без сцяга, без гімна і іншага, — гэта дрэнна. Але гэта не катастрофа. У сапраўднага спартсмена — не тых, якія ў вас беглі [за мяжу], і няхай бягуць туды, яны як тут беглі, так і там бягуць — з сэрца сцяг і гімн не вырвеш. Яно ў сэрцы павінна быць, калі гэта сапраўдны спартовец”, — сказаў ён.
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+