Беларусь і Экватарыяльная Гвінея маюць намер рэалізаваць 74 сумесныя праекты, Лукашэнка назваў гэта подзвігам
10 снежня, Позірк. Па выніках двухбаковых перамоў 9 снежня ў сталіцы Экватарыяльнай Гвінеі Малаба прэзідэнт гэтай афрыканскай дзяржавы 81-гадовы Тэадора Абіанг Нгема Мбасога і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
Дарожная карта, адзначае прэс-служба Лукашэнкі, “распрацоўвалася з улікам патрэбаў экватагвінейскага боку і носіць комплексны характар”, яна разлічана на 2024–2026 гады і “ахоплівае 15 ключавых кірункаў узаемадзеяння, уключаючы кааперацыйныя праекты, пастаўкі беларускай тэхнікі і арганізацыю яе абслугоўвання, сельскагаспадарчую сферу, ахову здароўя, фармацэўтыку і рэалізацыю медыцынскага абсталявання, лясную гаспадарку”.
Удакладняецца, што падпісаныя пагадненні “аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, пазбяганні двайнога падаткаабкладання і прадухіленні ўхіленняў ад выплаты падаткаў на прыбытак і маёмасць, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах”. Таксама заключаны дамовы аб узаемадзеянні “ў сферы турызму, адукацыі навукі і тэхналогій”.
Паводле слоў Лукашэнкі, “у развіццё гэтых дакументаў [бакі] дамовіліся аб 74 канкрэтных праектах”.
“Вось гэта подзвіг, які здзейснілі члены ўрадаў Экватарыяльнай Гвінеі і Беларусі, нашы спецыялісты. 74 канкрэтныя праекты, якія мы павінны рэалізаваць у бліжэйшыя 2–3 гады. Заўтра пачынаем капаць зямлю ў Гвінеі і вырашаць праблемы”, — сказаў Лукашэнка.
У ліку “перспектыўных праектаў” ім названы “будаўніцтва аграгарадка з неабходнай інфраструктурай, узвядзенне ста сацыяльных жылых дамоў, стварэнне завода па вытворчасці керамічнай цэглы магутнасцю да 40 млн штук у год, пастаўка пажарных машын, будаўнічай і іншай тэхнікі, у тым ліку для рэалізацыі сумеснай лесанарыхтоўкі і стварэння новых сельгасугоддзяў, правядзенне работ па электрыфікацыі аддаленых раёнаў”.
“Хацеў бы асабліва адзначыць, што дасягнутыя пагадненні аб рэалізацыі першага этапу стварэння рэгіянальнага хаба па прасоўванні беларускай прадукцыі на рынкі краін Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Яго прэс-служба паведамляе аб прадастаўленні грантаў гвінейскім студэнтам “для навучання ў медыцынскіх ВНУ на тэрыторыі Беларусі”, акрамя таго, “міністэрствы аховы здароўя дамовіліся аб арганізацыі перападрыхтоўкі ў Беларусі лекараў з Экватарыяльнай Гвінеі”.
“Беларусь мае вопыт механізацыі і індустрыялізацыі сельскай гаспадаркі, наша тэхніка, тэхналогіі простыя і надзейныя. Мы выпускаем шырокі спектр машын і абсталявання для іншых галін эканомікі. Упэўнены, што наша грузавая, аўтобусная, дарожна-будаўнічая, камунальная, пажарная, кар’ерная, лесанарыхтоўчая тэхніка будзе запатрабаванай пры рэалізацыі пастаўленых кіраўніцтвам Экватарыяльнай Гвінеі задач па паляпшэнні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў і павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва”, — заявіў Лукашэнка.
У сваю чаргу, адзначаецца, беларускі бок “зацікаўлены ў пастаўках гвінейскай какавы, трапічных гародніны і садавіны, сумеснай перапрацоўцы рыбнай прадукцыі”.
“Нажывацца за кошт вашых людзей, вашай краіны мы не збіраемся. Мы не каланізатары. Мы вашы сябры, — дадаў Лукашэнка. — Перадаючы вам тэхналогіі па многіх напрамках, у якіх вы маеце патрэбу, мы навучым вашых людзей гэтым тэхналогіям. Мы не будзем дасылаць да вас сваіх рабочых. Мы дашлем сюды дастатковую колькасць спецыялістаў, няхай гэта будзе ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, ахове здароўя, адукацыі… А працаваць будуць вашы людзі. І наша задача — гэтаму навучыць вашых людзей”.
Лукашэнка анансаваў адкрыццё “ў хуткім часе” ў Малабо пасольства Беларусі. Да канца 2024 года ў Мінску павінна пачаць працу дыппрадстаўніцтва Экватарыяльнай Гвінеі.
Паведамляецца, што па выніках візіту Мбасога ўзнагародзіў Лукашэнку ордэнам Незалежнасці Экватарыяльнай Гвінеі.
Гл. таксама:
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі наўпрост датычацца чвэрці эканомікі — ведамасны НДІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка