Расія і Беларусь узгаднілі планы па будаўніцтве “адзінай культурна-гуманітарнай прасторы” — МЗС РФ
28 студзеня, Позірк. “Белоруссія” займае “ўнікальнае месца ў знешнепалітычным парадку дня Расіі”, у мінулым годзе краінам “удалося сур’ёзна прасунуцца ва ўмацаванні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы”, заявіў у інтэрв’ю ТАСС 28 студзеня кіраўнік другога дэпартамента краін СНД Міністэрства замежных спраў РФ Аляксей Палішчук.
Паводле яго слоў, дзякуючы выкананню 28 саюзных праграм, зацверджаных у 2021 годзе, быў дасягнуты “значны прагрэс у збліжэнні заканадаўстваў нашых краін у ключавых сферах гаспадарання і фарміраванні адзінай сацыяльна-эканамічнай прасторы”.
“Быў распрацаваны новы пакет інтэграцыйных рашэнняў на чарговы трохгадовы перыяд — “асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024–2026 гг.”. Іх плануецца зацвердзіць на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца ў бліжэйшы час”, — сказаў Палішчук.
Гаворачы аб двухбаковых адносінах у 2023 годзе, ён падкрэсліў: “Істотную ўвагу мы былі вымушаныя надаваць выпрацоўцы сумесных мер па купіраванні негатыўных наступстваў нелегітымных заходніх санкцый. Дзякуючы такім мерам летась быў забяспечаны істотны рост узаемнага тавараабароту, які набліжаецца да рэкордных паказчыкаў у 50 млрд долараў”.
“Наладжаны бесперабойны транзіт беларускага экспарту ў напрамку дружалюбных дзяржаў з выкарыстаннем расійскай транспартнай інфраструктуры. Запушчаныя новыя кааперацыйныя імпартазамяшчальныя праекты ў прамысловасці — у сельскагаспадарчым і цяжкім машынабудаванні, станкабудаванні, авіябудаванні, мікраэлектроніцы, вытворчасці ўзбраенняў. <…>. Завершана будаўніцтва Беларускай АЭС”, — заявіў прадстаўнік МЗС РФ.
Акрамя гэтага, дадаў ён, у 2023-м “асаблівая ўвага надавалася патрыятычнаму выхаванню моладзі і сумеснаму зберажэнню гістарычнай памяці”, а на будучыню “ўзгодненыя планы актывізацыі будаўніцтва адзінай культурна-гуманітарнай, навукова-адукацыйнай і міграцыйнай прасторы”.
“Значная ўвага надаецца ўмацаванню агульнай прасторы абароны і бяспекі Саюзнай дзяржавы. Інтэнсіфікаванае двухбаковае ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Падтрымліваецца беспрэцэдэнтны ўзровень каардынацыі з Беларуссю ў знешняй палітыцы, што дазваляе адстойваць агульныя інтарэсы на сусветнай арэне і аказваць узаемную падтрымку на шматбаковых пляцоўках”, — адзначыў расійскі дыпламат.
2024 год ён назваў “асаблівым для Расіі і Беларусі”, бо “нашы краіны ўступаюць у выбарчы цыкл”. “Будзем разам прымаць усе неабходныя меры, каб выключыць знешняе ўмяшанне Захаду ў нашы ўнутрыпалітычныя працэсы”, — удакладніў Палішчук.
“Узаемныя пастаўкі харчавання”, на яго думку, з’яўляюцца” важным складнікам двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін ” — “на гэтую катэгорыю тавараў у апошнія гады прыпадае каля 13% расійскага экспарту і 25% беларускага імпарту”.
“Урады ствараюць максімальна камфортныя ўмовы для працы прадпрыемстваў дзвюх краін і паступальнага развіцця іх эканомік у цэлым”, — перакананы прадстаўнік ведамства.
“У тым, што датычыцца паставак харчовага яйка і мяса птушкі, мы цэнім падобныя канкрэтныя праявы дасягненняў у галіне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, — дадаў ён. — Паказчыкі ў гэтай галіне самавітыя. Па выніках 2022 года на Беларусь прыйшоўся 71% ад агульнага імпарту мяса птушкі ў Расію. За адзінаццаць месяцаў 2023 года колькасныя паказчыкі паставак выраслі на 5,3%. Па харчовых яйках лічбы яшчэ больш пераканаўчыя — 94,1% аб’ёмаў імпарту ў нашу краіну”.
27 студзеня Аляксандр Лукашэнка адправіўся з рабочым візітам у Санкт-Пецярбург. У той жа дзень ён прыняў удзел у “мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Ленінграда (назва горада ў 1924–1991 гадах. — “Позірк“.) ад фашысцкай блакады”.
На 28 студзеня анансаваная двухбаковая сустрэча Лукашэнкі і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Паводле паведамлення прэс-службы Крамля, пасяджэнне ВДС адбудзецца 29 студзеня.
22 студзеня на сустрэчы з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы, былым паслом РФ у Мінску Дзмітрыем Мезенцавым Лукашэнка заявіў, што размова на ВДС аб саюзных праграмах будзе “сур’ёзнай, прынцыповай”.
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка