Урад надаў ААЦ паўнамоцтвы самастойна адключаць сувязь
10 лютага, Позірк. Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) мае паўнамоцтвы самастойна адключаць тэлекамунікацыі, вынікае з пастановы Савета міністраў № 88 ад 6 лютага.
Гэты дакумент сярод іншага ўдакладняе парадак “прыярытэтнага выкарыстання, прыпынення або абмежавання выкарыстання сетак і сродкаў электрасувязі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, увядзенні надзвычайнага або ваеннага становішча”.
Цяпер ААЦ лічыцца адным з прыярытэтных карыстальнікаў сетак і сродкаў электрасувязі ў выпадку надзвычайных сітуацый. Аналагічны статус ужо маюць міністэрствы — абароны, унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, а таксама камітэты — пагранічны, мытны, дзяржаўнай бяспекі.
Статус прыярытэтнага карыстальніка азначае, што пры ўвядзенні надзвычайнага становішча аператары электрасувязі даюць доступ да сваіх сетак і сродкаў у першую чаргу “органам унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай аховы, унутраным войскам, органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях”, а цяпер і ААЦ. Аператары абавязаныя аказваць ім “іншае садзейнічанне ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца ў акце аб увядзенні надзвычайнага становішча”.
Раней “рашэнні аб прыпыненні або абмежаванні выкарыстання сеткі электрасувязі агульнага карыстання” прымала толькі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі “на падставе звароту прыярытэтных карыстальнікаў”. Цяпер такія рашэнні можа прымаць і ААЦ, прычым не чакаючы зваротаў прыярытэтных карыстальнікаў.
Згодна з законам “Аб электрасувязі”, пад электрасувяззю разумеецца “від сувязі, які ўяўляе сабой любыя выпраменьванні, перадачу або прыём знакаў, сігналаў, галасавой інфармацыі, пісьмовага тэксту, малюнкаў, гукаў або іншых паведамленняў па радыёсістэме, правадной, аптычнай і іншым электрамагнітным сістэмам”.
Сеткай электрасувязі агульнага карыстання называецца “комплекс сетак ва ўзаемадзеянні <…>, прызначаны для аказання паслуг электрасувязі ўсім карыстальнікам <…>, у тым ліку па распаўсюду праграм тэлевізійнага вяшчання і радыёвяшчання”. Адзначана, што гэтая сетка “мае далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў”.
Пад абмежаваннем “функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў, якія ў іх уваходзяць”, у законе маецца на ўвазе “скарачэнне часу і (або) аб’ёмаў” іх выкарыстання, “змяненне рэжымаў працы сродкаў электрасувязі, аб’ёмаў паслуг <…>, у тым ліку забеспячэння доступу да інтэрнэт-рэсурсаў”.
Створаны ў 2008 годзе Аператыўна-аналітычны цэнтр — орган, які адказвае за абарону ахоўнай інфармацыі, дзяржаўных сакрэтаў ад уцечкі па тэхнічных каналах, — фактычна з’яўляецца сілавой структурай, якая наглядае за лічбавай прасторай. ААЦ датычны да блакавання інтэрнэту падчас масавых пратэстаў у 2020 годзе, у тым ліку на падставе яго рашэння блакаваліся рэсурсы незалежных СМІ. Мае тэхнічныя магчымасці сачыць за грамадзянамі ў інтэрнэце, кантраляваць тэлефонныя перамовы ды інш.
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства