Кіраўніцтву краін Еўразіі ў Мінску прапануюць “меры па супрацьдзеянні выклікам і пагрозам” — Лукашэнка
26 кастрычніка, Позірк. Палітычнаму кіраўніцтву краін Еўразіі на канферэнцыі па бяспецы, якая праходзіць у Мінску, “будуць прапанаваныя эфектыўныя меры па процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў прывітанні ўдзельнікам форуму.
У пасланні, апублікаваным яго прэс-службай, Лукашэнка выказаў меркаванне, што канферэнцыя стане “экспертнай пляцоўкай, на якой будуць дадзеныя бесстароннія ацэнкі падзеям, якія адбываюцца”. На форуме, лічыць ён, адбудзецца “адкрытая, канструктыўная дыскусія на тэму міжнароднай бяспекі, якая хвалюе літаральна кожнага жыхара нашай планеты”.
Ад “прафесійнай экспертызы ўдзельнікаў форуму”, падкрэсліў Лукашэнка, “залежаць не толькі кіраўніцкія рашэнні, што прымаюцца, але і падтрыманне даверу, недахоп якога асабліва востра адчуваецца цяпер і ўжо прывёў да катастрафічных наступстваў у асобных рэгіёнах”.
“Складаную задачу па недапушчэнні войнаў і ўзброеных канфліктаў павінны вырашаць людзі добрай волі ва ўсіх краінах і на ўсіх кантынентах, — адзначыў ён. — Бо гарантыі спакою і ўстойлівага развіцця ствараюцца нашымі намаганнямі па падтрыманні міру, вырашэнні рознагалоссяў дыпламатычнымі шляхамі, зніжаюць узровень супрацьстаяння, варожасці і нянавісці”.
Канферэнцыя “Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў трансфармаваным свеце” праходзіць 26–27 кастрычніка. Паводле інфармацыі МЗС, апрача Беларусі ў ёй бяруць удзел прадстаўнікі Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Бразіліі, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, В’етнама, Індыі, Ірана, Казахстана, Катара, Кітая, Кубы, Кыргызстана, Латвіі, Манголіі, М’янмы, Нарвегіі, Пакістана, Палестыны, Рэспублікі Карэя, Расіі, Сербіі, Сірыі, ЗША, Судана, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Францыі, Швейцарыі. Сярод іншых на форум прыбылі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Венгрыі і РФ. Прысутнічаюць прадстаўнікі розных міжнародных арганізацый і дзяржаўных аб’яднанняў.
На мерапрыемстве абмяркоўваюцца “глабальныя і рэгіянальныя геапалітычныя перадумовы еўразійскай бяспекі, эканамічная інтэграцыя і спалучэнне на карысць агульнай архітэктуры еўразійскай бяспекі, узаемадзеянне міжнародных/рэгіянальных арганізацый на еўразійскай прасторы, стратэгічная стабільнасць і ядзерная зброя”.
Форум праходзіць на фоне абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне — развязанай Расіяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, якая ідзе з лютага 2022 года і падтрымліваецца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, канфлікту Азербайджана і Арменіі вакол Нагорнага Карабаха, рэгулярных абвінавачванняў на адрас Захаду з боку Мінска ў правакаванні ваенных пагроз адначасова з мілітарызацыяй Беларусі.
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі абноўлена 129 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку амаль 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка28 студзеня Польшча спыніла рэкордную за паўтара месяца колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаАрганізацыі толькі дзвюх абласцей і Мінска павялічылі чысты прыбытак — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДругі дзень запар у Беларусі абнаўляецца гістарычны рэкорд цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка