“Вясна” звярнулася ў Працоўную групу ААН з-за пагаршэння здароўя анкахворага палітзняволенага Паўла Кучынскага
13 жніўня, Позірк. Юрысты праваабарончага цэнтра “Вясна”, занепакоеныя станам здароўя палітзняволенага Паўла Кучынскага, накіравалі зварот у Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру.
Абвінавачванне палітвязня грунтуецца на расплывістых і празмерна шырокіх палажэннях (“абраза” і “пагроза”), адзначаюць аўтары.
“Утрыманне пад вартай да суда і пакаранне ў выглядзе 4 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі не маюць пад сабой законнай асновы і дастатковых падстаў. Апроч таго, пазбаўленне волі з’яўляецца бесчалавечным абыходжаннем, паколькі несумяшчальна з цяжкім станам здароўя Паўла”, – заявіла юрыст “Вясны” Святлана Галаўнёва.
Палітзняволенаму Паўлу Кучынскаму з Маладзечна (Мінская вобласць) 29 год. Ён мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. У чэрвені 2022 года Кучынскага асудзілі паводле паці артыкулаў Крымінальнага кодакса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, абраза прадстаўніка ўлады, абраза прэзідэнта, абраза суддзі, пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля) да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, а па выніках апеляцыі паменшылі прысуд толькі на тры месяцы.
Пры гэтым замена пакарання на не звязанае з пазбаўленнем волі, паводле інфармацыі праваабаронцаў, судом не разглядалася. Замест калоніі Кучынскага накіравалі ў рэспубліканскую агульнасаматычнаю бальніцу ў Калядзічах, дзе палітвязень цяпер праходзіць лячэнне, якое яму не дапамагае, хвароба прагрэсуе.
У траўні стала вядома, што Спецдакладчыкі ААН звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з пагаршэннем здароўя Кучынскага.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+