Ціханоўская: Вайна падкрадаецца да Беларусі, і мы павінныя яе спыніць
5 верасня, Позірк. “Вайна падкрадаецца да Беларусі, і мы павінны яе спыніць”, — адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, каментуючы інфармацыю пра тое, што “некалькі расійскіх “заблукалых” беспілотнікаў былі збітыя мінулай ноччу”.
“Вайна адчуваецца ўсё мацней, паколькі гэтыя ўварванні адбываюцца ўсё часцей, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Гэта не выпадковасць, а сістэма. Нават прапаганда рэжыму больш не можа гэта хаваць”.
У ноч на 5 верасня незалежнае рэгіянальнае медыя “Флагшток” са спасылкай на чытачоў паведаміла, што над Гомелем раздаліся два выбухі. Следам быў апублікаваны відэазапіс падзення палаючага аб’екта ў небе над абласным цэнтрам. Было заяўлена, што гэта вынік перахопу сіламі супрацьпаветранай абароны двух беспілотнікаў-камікадзэ, што належаць Расіі, якія заляцелі ў краіну з Чарнігаўскай вобласці Украіны. Інфармацыю пра ўваходжанне ў паветраную прастору Беларусі агулам чатырох беспілотнікаў пацвердзіла маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”.
Раніцай 5 верасня Міністэрства абароны са спасылкай на начальніка галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА Сяргея Фралова паведаміла, што “быў зафіксаваны факт парушэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, як мяркуецца, беспілотнымі лятучымі апаратамі”.
“Было прынятае рашэнне на іх знішчэнне. Своечасовымі дзеяннямі дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне ўсе цэлі-парушальнікі былі знішчаныя. Па гэтым факце праводзіцца праверка”, — заявіў военачальнік.
Пра выпадкі уварвання ў паветраную прастору Беларусі беспілотнікаў, якімі РФ атакуе Украіну, маніторынгавыя каналы і ўкраінскае ваеннае ведамства паведамлялі таксама ў ліпені і жніўні. Беларускія ўлады гэтыя выпадкі не каментавалі, якіх-небудзь пратэстаў расійскаму боку Мінск публічна не заяўляў.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятучымі апаратамі і заявіў, што загадаў вярнуць войскі да паўднёвай мяжы.
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСікорскі назваў уручаную Латушку прэмію імя Валенсы "выражэннем падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек
- ЭканомікаПры адмене цэнавага кантролю інфляцыя не перавысіць 10% — эксперт BEROC ХарытончыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх 37 палітвязняў, вызваленых па памілаванні 16 верасня
- Палітыка
Ютуб-каналы беларускіх дзяржСМІ заблакаваныя ў Літве
- Эканоміка
Беларускую эканоміку чакае “павольнае астыванне” — BEROC
- ЭканомікаБеларускую эканоміку чакае "павольнае астыванне" — BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латушка прысвяціў прэмію “Салідарнасць” свайму бацьку і братам і паабяцаў “давесці барацьбу да канца”
- ПалітыкаЛатушка прысвяціў прэмію "Салідарнасць" свайму бацьку і братам і паабяцаў "давесці барацьбу да канца" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Па патрабаванні гомельскай пракуратуры песні гурта Tor Band выдаленыя з прыкладання "Яндэкс Музыка"
- Грамадства
Мінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латвія звярнулася да ўладаў Беларусі з нагоды знікнення свайго грамадзяніна
- Палітыка
Названыя прозвішчы 27 палітвязняў, памілаваных 16 верасня
- Палітыка, Эканоміка
Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з "Беларуськалія", яго гендырэктара Галаватага і БКК
- Палітыка
Мінабароны незадаволенае тым, што Беларусь не запрашаюць назіраць за заходнімі вучэннямі
- Палітыка
Змітра Дашкевіча пачалі судзіць па новым абвінавачанні ў "злосным непадпарадкаванні" адміністрацыі калоніі
- ГрамадстваУлады маюць намер ліквідаваць аб'яднанні "Бізнес-ініцыятыва" і "Дзеці ХХІ стагоддзя"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Праваабаронцы: Па справе праекту "Адукаванка" праходзяць затрыманні і выклікі ў КДБ настаўнікаў з усёй Беларусі
- Палітыка
НАТО рыхтуецца да канфлікту супраць "нашых дзяржаў", сцвярджае камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі
- Грамадства
У Гомельскай вобласці 19 верасня будуць гучаць сірэны
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах БВФБ 18 верасня
- Палітыка, ЭканомікаДМК заявіў пра рост паступлення мытных плацяжоў без пазначэння аб'ёму — праз службовую таямніцуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
Паводле ўзроўню заробку ў сферы медыцыны Беларусь на перадапошнім месцы ў ЕАЭС
- Грамадства, ЭканомікаПаводле ўзроўню заробку ў сферы медыцыны Беларусь на перадапошнім месцы ў ЕАЭС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
АДКБ стварае пагрозы бяспецы і існаванню Арменіі, заявіў Пашынян