У МУС уведзена забарона на працу тых, хто атрымаў замежнае грамадзянства
10 верасня, Позірк. Асваваннем для спынення службы ў органах унутраных спраў будзе набыццё грамадзянства або падданства замежнай дзяржавы. Гэта прадугледжана ўказам № 353, які, паводле паведамлення прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, ён падпісаў 9 верасня.
З паведамлення вынікае, што ў гэтым выпадку супрацоўнікаў будуць звальняць і не прымаць на працу новых.
Указ уносіць змены ў шэраг заканадаўчых актаў. У прыватнасці, уносяцца змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Беларусі — “у мэтах прывядзення яго ў адпаведнасць з пазней прынятымі заканадаўчымі актамі”.
Сцвярджаецца, што яны “накіраваны на павышэнне эфектыўнасці кадравага забеспячэння органаў унутраных спраў, удасканаленне прававой і сацыяльнай абароны супрацоўнікаў”.
“Павялічваецца гранічны ўзрост прыёму на службу з 25 да 28 гадоў у сувязі са змяненнем гранічнага ўзросту стану на службе з 45 да 48 гадоў”, — гаворыцца ў рэлізе.
Акрамя таго, указам прадугледжаны дадатковыя гарантыі членам сям’і супрацоўніка органаў унутраных спраў “у частцы бясплатнага медыцынскага абслугоўвання ў арганізацыях МУС”. Замацоўваецца магчымасць забеспячэння супрацоўнікаў бясплатным харчаваннем па нормах, устаноўленых заканадаўствам, у выпадках прыцягнення іх да аховы грамадскага парадку пры пераводзе іх на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
“Супрацоўнікам органаў фінансавых расследаванняў, Следчага камітэта, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз прадастаўляецца права медыцынскага абслугоўвання ў арганізацыях МУС, санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення на ўмовах і ў парадку, які ўстаноўлены для супрацоўнікаў складу органаў унутраных спраў”, — удакладняе прэс-служба.
Акрамя гэтага, ва ўказе змяшчаецца норма аб тым, што на базе органаў унутраных спраў могуць стварацца ваенна-патрыятычныя клубы, што “будзе садзейнічаць развіццю патрыятычнага выхавання моладзі”.
Ваенна-патрыятычныя клубы на базе МУС дэ-факта існуюць ужо некалькі гадоў.
У маі 2022 года Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці ваенна-патрыятычных клубаў. Дакумент рэгулюе дзейнасць такіх арганізацый для дзяцей на тэрыторыі воінскіх часцей унутраных войскаў МУС, Узброеных сіл Беларусі, а таксама на тэрыторыі падраздзяленняў МНС.
Паведамлялася, што дзейнасць клубаў “будзе садзейнічаць грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, павышэнню іх матывацыі да праходжання вайсковай службы, службы ў праваахоўных органах і па надзвычайных сітуацыях, а таксама рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі”.
У студзені 2024 года кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што “пры органах унутраных спраў, а таксама ўнутраных войсках створаны 134 патрыятычныя клубы, 4,5 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з’яўляюцца ўдзельнікамі”.
У лютым міністр назваў абноўленую лічбу ўдзельнікаў клубаў – амаль 5 тыс. дзяцей.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка