Лукашэнка сцвярджае, што “не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў” (дапоўнена)
дададзеныя абзацы 4 і 5
12 верасня, Позірк. Беларусы “пазбаўленыя пачуцця нацыянальнай перавагі, бо ведаюць, што значыць змагацца за сваю культуру і веру”, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 12 верасня ў Мінску на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі (на падставе паведамленняў неафіцыйнага тэлеграм-канала яго прэс-службы).
Лукашэнка сцвярджае, што ён “з савецкіх часоў не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў”. “Кожны мае права захоўваць сваю нацыянальную прыналежнасць, а абраза нацыянальнай годнасці пераследуецца па законе”, — цытуе палітыка яго сайт.
“На беларускай зямлі ў міры і згодзе ў духу добрасуседства працуюць, ствараюць сем’і і гадуюць дзяцей прадстаўнікі 156 нацыянальнасцяў. Тут усе яны становяцца нашымі, і нават маімі, як я часта кажу, рускімі, украінцамі, палякамі. Так было, так ёсць і так будзе заўсёды”, — заявіў ён.
Лукашэнка нагадаў, што “больш за шэсцьсот гадоў таму на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі яўрэі”. “Ганімыя і пераследуемыя ў розных кутках свету”, на беларускай зямлі яны “набылі магчымасць свабодна і спакойна жыць”, адзначыў спікер.
“І аж да Вялікай Айчыннай вайны паводле колькасці саступалі толькі карэннаму насельніцтву. Што казаць, беларуская зямля стала калыскай для трох прэзідэнтаў Дзяржавы Ізраіль: Залман Шазар, Хаім Вейцман, Шымон Перэс — памятаеце гэтыя прозвішчы”, — дадаў ён.
Лукашэнка неаднаразова трапляў у скандалы праз свае антысеміцкія выказванні. Чарговыя з іх ён дазволіў сабе 14 чэрвеня, кажучы на нарадзе з урадам пра карупцыйную справу, адным з фігурантаў якой з’яўляецца яго былы памочнік — інспектар па Віцебскай вобласці, экс-міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
“Пра Брыло шмат чулі, — заявіў ён (фрагмент выступу быў паказаны ў вечаровым эфіры тэлеканала “Беларусь 1“, прэс-служба тэкставую расшыфроўку адпаведнага моманту не апублікавала). — Не буду нагадваць і паўтараць. Прыцягнутыя на сёння тры дзясяткі чалавек”.
“Вы мяне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову — яўрэі, — дадаў Лукашэнка. — Яны што, у нас прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам: і яўрэй, і беларус, і ўкраінец, і рускі, і паляк. Вінаваты — будзе сядзець”.
Абуральнымі і непрымальнымі назваў выказванні Лукашэнкі міністр замежных спраў Ізраіля, таксама ў сувязі з імі была скасаваная запланаваная на 27 чэрвеня ў Ізраілі канферэнцыя “Трагедыя і гераізм на беларускай зямлі — да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
У 2024 годзе ў Беларусі спынілі дзейнасць альбо знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі Беларускае грамадскае аб’яднанне татараў “Зікр уль-Кітаб”, Рэспубліканская грамадская арганізацыя беларуска-туркменскай дружбы “Достлук”, Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства “Мамулі”.
Як паведамляў “Позірк”, да апошняга ва ўладаў маглі ўзнікнуць прэтэнзіі праз апублікаваныя ў 2020 годзе на яго сайце матэрыялы пра пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і акцыі салідарнасці з беларускім народам, якія праходзілі ў Грузіі.
Раней улады ліквідавалі арганізацыі армянскіх, літоўскіх, сірыйскіх абшчын ды інш. 13 верасня ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядацца пытанне ліквідацыі зарэгістраванага ў 2006 годзе Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Еменская абшчына” на падставе іску Міністэрства юстыцыі.
На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі налічвалася 140 зарэгістраваных нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў, якія прадстаўляюць 25 нацыянальнасцей. Найбольш аб’яднанняў на пачатак года мелі палякі (37), яўрэі (33) і рускія (19).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+