Праз двое сутак у Дзятлаўскім раёне знойдзена пенсіянерка, якую шукала больш за 80 чалавек
15 верасня, Позірк. 16 адзінак тэхнікі і 81 чалавек былі задзейнічаны ў пошуку пенсіянеркі (1951 г.н.), якая знікла каля гарадскога пасёлка Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, паведамляе МНС. Само ведамства накіравала 7 адзінак тэхнікі і 41 работніка.
Жанчыну шукалі больш за двое сутак: паведамленне аб яе знікненні паступіла 12 верасня ў 8:32, аб знаходжанні — 14 верасня ў 13:30. Пенсіянерка шпіталізаваная.
Паведамленні аб грамадзянах, якія згубіліся ў лесе, з’яўляюцца штодня: цяпер сезон збору грыбоў і позніх ягад. Як вынікае з апошняй сутачнай зводкі МНС (з 6 гадзін 14 верасня да 6 гадзін 15 верасня), увечары 14 верасня каля вёскі Лучыца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці беспаспяхова шукалі жанчыну 1971 г.н. Інфармацыя пра яе знікненне ў лесе паступіла а 16-й гадзіне. На пошукі было адпраўлена 34 чалавекі і 10 адзінак тэхнікі. Пошукі працягнутыя 15 верасня.
Ідзе таксама пошук беспрацоўнага грамадзяніна 1973 г.н., які напярэдадні пайшоў у лес каля вёскі Ямна Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці і згубіўся.
13 верасня менш чым праз дзве гадзіны пасля паступлення сігналу ў лесе каля вёскі Блужа Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці была знойдзеная жанчына 1940 г.н. У медыцынскай дапамозе патрэбы не мела.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка