be
Arrow
Мінск 15:01

Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці дапамагчы Экватарыяльнай Гвінеі “абараніць сябе”

7 верасня, Позірк. Аб гатоўнасці надаць дапамогу Экватарыяльнай Гвінеі ў галіне абароны заявіў Аляксандр Лукашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам гэтай краіны Тэадорам Абіянгам Нгемай Мбасога 7 верасня ў Мінску.

“Экватарыяльную Гвінею, невялікую параўнальна дзяржаву, але вельмі багатую на рэсурсы, ніхто ў спакоі не пакіне… На жаль, сучасны свет трымаецца на сіле, і той застанецца існаваць у гэтым свеце, хто будзе мець сілу сябе абараніць. Гэта ВПК, гэта абарона дзяржавы. У гэтым плане мы будзем разам працаваць, каб дапамагчы вашай дзяржаве”, — сказаў Лукашэнка.

Праграмай візіту Мбасогі, які ўтрымліваецца ва ўладзе 44 гады, прадугледжана падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам нацыянальнай абароны Экватарыяльнай Гвінеі і Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Беларусі.

Гл. падрабязней:

У рамках візіту прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі ў Мінск будзе падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні з Дзяржкамваенпрамам

Падзяліцца: