be
Arrow
Мінск 20:45

У беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA

Серж Наўродскі (з мікрафонам)
Фота: "Позірк"

20 верасня, Позірк. У Еўрапейскім саюзе цяпер працуе каля 10 тыс. кампаній, акцыянерамі якіх з’яўляюцца беларускія бізнесмены, заявіў віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Серж Наўродскі 20 верасня ў Варшаве на VII Беларускім бізнес-форуме ў Еўропе (ББФЕ).

Паводле яго слоў, у гэтых кампаніях працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек, што можна супаставіць з насельніцтвам невялікага еўрапейскага горада.

У VII ББФЕ бярэ ўдзел каля 150 прадстаўнікоў беларускага бізнесу з розных краін свету. Сярод іншага ўдзельнікі сустрэчы, арганізаванай ABBA і Польскай гандлёвай палатай пры партнёрстве з ЕС і CLDP, абмяркоўваюць сучасныя падыходы да прасоўвання бізнесу і продажаў, разглядаюць гісторыі поспеху беларускага бізнесу за мяжой ды інш. У рамках форума запланаваная цырымонія ўручэння трэцяй прэміі Free Belarus Business Awards.

ABBA была створана ў жніўні 2021 года, яе ўзначальвае былы супрацоўнік дзяржсакратарыята Савета бяспекі Беларусі Яўген Буры. Арганізацыя “дапамагае сумленнаму бізнесу з беларускімі каранямі ў рэлакацыі, адкрыцці і развіцці ў дэмакратычных краінах”.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 13 кастрычніка 2023 года прызнаў АВВА “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: