Мінпрыроды: Агульны ўзровень выкарыстання адходаў вытворчасці ў Беларусі ў 2022 годзе перасягнуў 46%
2 жніўня, Позірк. Агульны ўзровень выкарыстання адходаў вытворчасці ў Беларусі ў 2022 годзе склаў больш за 46%, паведаміў на прэс-канферэнцыі 2 жніўня начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максім Тарасаў.
Паводле слоў чыноўніка, больш за ўсё адходаў утвараецца ад вытворчасці калійных угнаенняў, фосфагіпсу. “Іх доля складае 65% гадавога выхаду”, — удакладніў Тарасаў.
Пры гэтым, сказаў ён, узровень выкарыстання традыцыйных відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў, якія адносяцца да адходаў вытворчасці (шклабой, макулатура, палімерныя адходы, зношаныя шыны) складае больш як 90%.
70% адходаў, якія перапрацоўваюцца, выкарыстоўваецца на прадпрыемствах, “дзе яны ўтварыліся”, 30% — перадаюцца іншым арганізацыям або рэалізуюцца”, паведаміла загадчыца аддзела абыходжання з адходамі прадпрыемства “Бел НДЦ “Экалогія” Кацярына Бацян.
Паводле яе слоў, каля 30% адходаў, якія перадаюцца іншым арганізацыям, ідзе на вытворчасць прадукцыі, столькі ж — на атрыманне энергіі, больш за 5% — на рэалізацыю насельніцтву. “Амаль 4% выкарыстоўваецца на палігонах у якасці ізалявальнага пласта, 1% экспартуецца ў РФ, Літву, Латвію, Таджыкістан. Для рэкультывацыі парушаных земляў выкарыстоўваецца каля 20% адходаў”, — паведаміла прадстаўнік прадпрыемства.
Максім Тарасаў адзначыў, што, як паказвае сусветны досвед, “паасобным зборам смецця можна дасягнуць 30-40% вымання і выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў”. Для павелічэння гэтай долі неабходна іх “кампасціраванне і энергетычнае выкарыстанне”.
Чыноўнік таксама паведаміў, што ўзвядзенне першага ў Беларусі аб’екта па вытворчасці RDF-паліва (цвёрдае другаснае паліва) на Гродзенскім заводзе па утылізацыі і механічным сартаванні адходаў яшчэ не завершана.
Аб планах увесці аб’ект у 2023 годзе паведаміў 15 сакавіка намеснік дырэктара ўстановы “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” Арцём Шкрыль. “У далейшым плануецца будаўніцтва такіх заводаў у Мінску, Ваўкавыскім (Гродзенская вобласць) і Крычаўскім (Магілёўская вобласць) раёнах”, — сказаў ён.
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСікорскі назваў уручаную Латушку прэмію імя Валенсы "выражэннем падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек
- ЭканомікаПры адмене цэнавага кантролю інфляцыя не перавысіць 10% — эксперт BEROC ХарытончыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх 37 палітвязняў, вызваленых па памілаванні 16 верасня
- Палітыка
Ютуб-каналы беларускіх дзяржСМІ заблакаваныя ў Літве
- Эканоміка
Беларускую эканоміку чакае “павольнае астыванне” — BEROC
- ЭканомікаБеларускую эканоміку чакае "павольнае астыванне" — BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латушка прысвяціў прэмію “Салідарнасць” свайму бацьку і братам і паабяцаў “давесці барацьбу да канца”
- ПалітыкаЛатушка прысвяціў прэмію "Салідарнасць" свайму бацьку і братам і паабяцаў "давесці барацьбу да канца" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Па патрабаванні гомельскай пракуратуры песні гурта Tor Band выдаленыя з прыкладання "Яндэкс Музыка"
- Грамадства
Мінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латвія звярнулася да ўладаў Беларусі з нагоды знікнення свайго грамадзяніна
- Палітыка
Названыя прозвішчы 27 палітвязняў, памілаваных 16 верасня
- Палітыка, Эканоміка
Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з "Беларуськалія", яго гендырэктара Галаватага і БКК
- Палітыка
Мінабароны незадаволенае тым, што Беларусь не запрашаюць назіраць за заходнімі вучэннямі
- Палітыка
Змітра Дашкевіча пачалі судзіць па новым абвінавачанні ў "злосным непадпарадкаванні" адміністрацыі калоніі
- ГрамадстваУлады маюць намер ліквідаваць аб'яднанні "Бізнес-ініцыятыва" і "Дзеці ХХІ стагоддзя"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Праваабаронцы: Па справе праекту "Адукаванка" праходзяць затрыманні і выклікі ў КДБ настаўнікаў з усёй Беларусі
- Палітыка
НАТО рыхтуецца да канфлікту супраць "нашых дзяржаў", сцвярджае камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі
- Грамадства
У Гомельскай вобласці 19 верасня будуць гучаць сірэны
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах БВФБ 18 верасня
- Палітыка, ЭканомікаДМК заявіў пра рост паступлення мытных плацяжоў без пазначэння аб'ёму — праз службовую таямніцуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
Паводле ўзроўню заробку ў сферы медыцыны Беларусь на перадапошнім месцы ў ЕАЭС
- Грамадства, ЭканомікаПаводле ўзроўню заробку ў сферы медыцыны Беларусь на перадапошнім месцы ў ЕАЭС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
АДКБ стварае пагрозы бяспецы і існаванню Арменіі, заявіў Пашынян