У Дзень Волі каля сотні беларусаў узнялі гістарычныя бел-чырвона-белыя сцягі каля Сейма Літвы
25 сакавіка, BPN. Каля сотні беларусаў раніцай 25 сакавіка ўзнялі гістарычныя бел-чырвона-белыя сцягі каля Сейма Літвы ў Вільнюсе на акцыі, прымеркаванай да 105-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (Дзень Волі).
Перад сходам на флагштоку каля аднаго з будынкаў літоўскага парламента ўжо была вывешаная беларуская нацыянальная сімволіка.
Выканаўца абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, выступаючы перад удзельнікамі акцыі, адзначыў, што бацькам-заснавальнікам БНР “было вельмі страшна”, калі ў гэты дзень у 1918 годзе яны падпісвалі ўстаўную грамату аб абвяшчэнні незалежнай дзяржавы.
“Не было сувязі, інтэрнэта, разумення, колькі беларусаў іх падтрымлівае, — сказаў ён. — Цяпер мы ўсё гэта маем. І гэта, напэўна, самае асноўнае пасланне, якое мы павінны сёння памятаць. Не трэба баяцца, калі робіш вельмі важную і правільную справу. Рабі, што трэба, без сораму, калі гаворка ідзе пра новую Беларусь”.
Дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька ў сваю чаргу адзначыў, што ўсе беларусы, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну, мараць налета сустрэць гэтае свята ў Беларусі.
“Так склаліся абставіны, што сёння беларусы расцярушаныя па ўсім свеце, — канстатаваў ён. — Але дзякуючы гэтаму Вільнюс, Варшава і сотні іншых гарадоў бачаць сёння бел-чырвона-белыя сцягі. Мы нясем інфармацыю пра нашую Беларусь, пра нашае свята. Ёсць святы, якія проста адзначаныя ў календары. А ёсць тыя святы, якія ў сэрцы. Дзень Волі — гэта свята нашага сэрца. Сёння толькі адзін змрочны момант — тысячы і тысячы нашых сяброў сёння за кратамі, турэмнымі сценамі”.
Кіраўнік зарэгістраванай у Літве арганізацыі “Дапамога” Наталля Калегава звярнула ўвагу на падабенства беларускага віншавання “Са святам” і літоўскага “Su šventėm”. “Мы разумеем, наколькі гэта аднолькавыя словы. <…> Мы адраджаемся зараз у натуральным стане Вялікага княства Літоўскага”, — адзначыла яна. Калегава заклікала “памятаць пра вершніка на гербе свабоднай Беларусі, які вядзе да перамогі”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+