be
Arrow
Мінск 09:37

Беларусь не абралі непастаянным членам Савета Бяспекі ААН

6 чэрвеня, BPN. Беларусь не абралі непастаянным членам Савета Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 

Трансляцыя пасяджэння вялася на сайце ААН. 

Выбары пяці непастаянных членаў Савета Бяспекі (на 2024-2025 гады) прайшлі 6 чэрвеня ў рамках 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 

На адно месца ў гэтым органе ад групы дзяржаў Усходняй Еўропы прэтэндавалі Беларусь і Славенія, якая і стала непастаянным членам Савета Бяспекі. 

За Беларусь прагаласавала 38 дзяржаў, за Славенію — 153. 

Беларусь падала заяўку на членства ў Савеце Бяспекі ААН у 2007 годзе, Славенія — у 2021-м. 

Дэмакратычныя сілы Беларусі дамагаліся таго, каб афіцыйны Мінск гэтыя выбары прайграў. 

Савет Бяспекі ААН — адзін з шасці галоўных органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які адказвае за забеспячэнне міжнароднага міру і бяспекі. У яго паўнамоцтвы ўваходзіць арганізацыя аперацый па падтрыманні міру, увядзенне міжнародных санкцый і санкцыянаванне ваенных дзеянняў. 

Савет складаецца з пятнаццаці членаў. Пяць з іх з’яўляюцца пастаяннымі (Вялікабрытанія, ЗША, Кітай, Расія і Францыя), яны маюць права накладаць вета на любую рэзалюцыю Савета Бяспекі. Яшчэ дзесяць членаў абіраюцца на двухгадовы тэрмін па рэгіянальных квотах.

Падзяліцца: