Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую

19 верасня, Позірк. Святлана Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую.
Дэмакратычны лідар накіравала ў Каардынацыйную раду ліст “з просьбай арганізаваць у найбліжэйшы час слуханні і разглядзець кандыдатуру Вольгі Зазулінскай”, паведамляе прэс-служба АПК.
Зазулінская — кіраўніца фонду “Краіна для жыцця”, праваабаронца, каардынатар праекта дапамогі сем’ям палітзняволеных, суарганізатар Службы хуткай гуманітарнай дапамогі, якую стварылі грамадская кампанія BY_Help, фонды BYSOL і “Краіна для жыцця”, а таксама ініцыятыва Dissidentby.
У 2020 годзе Зазулінская была назіральнікам на выбарах, валанцёрам у лагеры медыкаў ля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў і ізалятара часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна ў Мінску, куды звозілі шматлікіх затрыманых і збітых удзельнікаў акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Увосень 2020 года была затрыманая супрацоўнікамі КДБ, а пазней асуджаная па артыкуле 23.34 КаАП за удзел у несанкцыяванай вулічнай акцыі. Праз пагрозы прыняла рашэнне пакінуць Беларусь, напрыканцы лістапада 2020 года выехала ў Літву.
19 верасня ў Вільнюсе Зазулінская разам з Ціханоўскай возьме ўдзел у прэзентацыі Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі палітвязням.
16 верасня прадстаўнік АПК па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова, якая займала гэтую пасаду амаль два гады, сышла ў адстаўку.
Гарбунова адзначыла, што гэта было “няпростым рашэннем”, якое яна “пэўны час абдумвала, і прыйшла да высновы, што хацела б прадоўжыць сваю дзейнасць не столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітвязням”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ беларускіх эпідэміёлагаў “вялікую занепакоенасць” выклікаюць вірусныя дыярэі — загадчыца аддзялення РЦГЭіГЗМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ траўні Літва дала статус уцекача 6 грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя ў траўні склала 5,3% у гадавым выражэнні — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа дачах крадуць тушонку, гарэлку, алей, граблі, бензін, пасцельную бялізну — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

