Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ерам Кубы назваў Беларусь “высокатэхналагічнай краінай”
10 лістапада, Позірк. Мінск “заўсёды падтрымліваў” “цёплыя і сяброўскія стасункі” з Гаванай, збіраецца і “надалей прытрымлівацца гэтых падыходаў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 лістапада на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Кубы Мануэлем Марэра Крусам, які прыбыў у Беларусь.
“Нязменным было і застаецца тое, што мы як высокатэхналагічная краіна будзем выбудоўваць нашыя стасункі з Лацінскай Амерыкай, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Кропкамі апоры будуць заўсёды служыць Куба, Венесуэла, Нікарагуа ў першую чаргу”.
“Мы вельмі разлічваем, што значна дададзім у нашых [з Кубай] гандлёва-эканамічных стасунках. Гэта ж не справа, што ў нас гандлёвы абарот крыху перавальвае за 10 мільёнаў долараў”, — падкрэсліў ён.
На думку Лукашэнкі, Мінску і Гаване трэба “сур’ёзна эканамічныя і гандлёвыя пытанні падцягваць”, паколькі яны “значна адстаюць ад палітычных і гуманітарных”.
Некаторыя пытанні, сцвярджае ён, не вырашаюцца дзесяцігоддзямі — “абмяркоўваюцца на розных узроўнях, але руху па іх ніякага няма”. “Нам трэба правесці рэвізію нашых стасункаў і вылучыць тыя напрамкі, па якіх мы будзем супрацоўнічаць, і вырашаць тыя праблемы, якія сёння трэба вырашыць, але яны не вырашаныя”, — падсумаваў Лукашэнка.
19 кастрычніка паведамлялася, што парламенты Беларусі і Кубы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя ў красавіку 1992 года. У адкрытым доступе інфармацыі аб двухбаковым тавараабароце Мінска і Гаваны няма. У 2021-м ён склаўся на ўзроўні 22,9 млн долараў.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка