Мінск 06:28

Пасля 10 гадоў выпуску прыпыняе працу выданне для дзяцей “Паласатая газета”

Фрагмент вокладкі снежаньскага нумара "Паласатай газеты"
Крыніца: сацсеткі выдання

29 снежня, Позірк. Выданне для дзяцей “Паласатая газета” прыпыняе выхад як найменей на два гады, паведаміла ў “Фэйсбуку” яго стваральніца і галоўны рэдактар, настаўніца пачатковых класаў, педагог-псіхолаг Ганна Граноўская.

Гэтае рашэнне яна аргументавала сярод іншага праблемамі з фінансаваннем і станам свайго здароўя.

“Мне вельмі шкада…Я дзякую ЎСІМ людзям, якія бралі ўдзел у лёсе “Палосачкі”, — напісала Граноўская. — Дзякуй мае мілыя добрыя людзі, што заўсёды мне дапамагалі: без вас не здарылася б ніводнай добрай справы, якія я ладзіла. Я ўжо адплакала-абдумала гэтую падзею, перажавала-перажыла. Мне ўжо не балюча. Амаль”.

Аўтар праекта дзіцячага выдання паведаміла, што прадае архівы “Паласатай газеты” ад 2020 года. Маецца магчымасць аформіць замову на любую школьную бібліятэку; праводзіцца збор папярэдніх замоў на “Палосачку па-беларуску №2”.

“Паласатая газета” выходзіла з 2013 года ў выглядзе часопіса на 20 старонках. У 2016-м выданне стала прызёрам Нацыянальнага конкурсу “Залатая літара” ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы для дзяцей і юнацтва”.

Падзяліцца: