У Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі адмену крымінальнай адказнасці за заражэнне ВІЧ
4 кастрычніка, Позірк. Члены пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы разам з прадстаўнікамі сістэмы аховы здароўя абмеркавалі 4 кастрычніка магчымасць дэкрыміналізацыі заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ).
Як паведамляе прэс-служба ПП НС, гаворка ідзе аб выключэнні з Крымінальнага кодэкса артыкулаў, якія прадугледжваюць “ўстанаўленне крымінальнай адказнасці за свядомае пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека, а таксама заражэнне венерычным захворваннем”.
Акрамя дэпутатаў, у пасяджэнні ўдзельнічалі намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Святлана Нячай, прадстаўнікі розных дзяржаўных органаў, а таксама офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі і аб’яднання “Людзі ПЛЮС”, якое займаецца праблемамі ВІЧ-інфіцыраваных людзей.
Старшыня камісіі Валерый Малашка, як паведамляецца, “выказаў упэўненасць, што канструктыўны дыялог, які адбыўся, дазволіць узважана падысці да прыняцця рашэння аб мэтазгоднасці ўнясення прапанаваных змяненняў у Крымінальны кодэкс”.
Артыкул 157 Крымінальнага кодэкса (заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека) прадугледжвае ў выглядзе пакарання штраф, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да дзесяці гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
31 траўня намесніца кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Вольга Чупрыс паведаміла, што больш мяккімі пакараннямі, не звязанымі з пазбаўленнем волі, плануецца дапоўніць крымінальныя артыкулы, якія тычацца звыш 90 складаў злачынстваў (па 36 з іх цяпер безальтэрнатыўныя санкцыі).
8 жніўня стала вядома, што Лукашэнка ўнёс у ПП НС законапраект “Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”, які змяшчае адпаведныя папраўкі.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры крушэнні ваеннага верталёта ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга загінулі два беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах павялічылася за год на 20,1% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка