Мінск 02:52

У 2023 годзе лекі даражэлі амаль у пяць разоў хутчэй, чым агулам нехарчовыя тавары

Фота: pixabay.com / Detlev Cosler

10 студзеня, Позірк. Цэны на лекі ў 2023 годзе раслі ў 4,66 раза хутчэй, чым на нехарчовыя тавары ў цэлым — 13,36% супраць 2,87%, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.

У параўнанні з агульным індэксам спажывецкіх цэн (5,84%) лекі даражэлі хутчэй у 2,29 раза.

Прыкметней за ўсё вырасла цана сродкаў для лячэння дыхальнай сістэмы — на 14,85%, стрававальнага тракту і абмену рэчываў — на 14,42%, крыві і крывятворных органаў — на 14,09%.

У 2022 годзе назіралася адваротная сітуацыя: пры агульным росце цэн на 12,83% і падаражэнні нехарчовых тавараў на 13,66% цэны на лекі павялічыліся на 2,69%.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: