Мінск 08:33

Мінінфарм вынес папярэджанне заснавальніку тэлеканала “ТВ 3”

18 студзеня, Позірк. Міністэрства інфармацыі “вынесла пісьмовае папярэджанне заснавальніку беларускай тэлепраграмы “ТВ 3”, паведамляе ведамства.

Нагодай для прыняцця такога рашэння стала невыкананне заснавальнікам тэлепраграмы патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам аб СМІ. Падрабязнасці не паведамляюцца.

У Беларусі “ТВ 3” транслююць тэлекамунікацыйныя аператары “КОСМАС ТБ” і МТС.

“ТВ 3” — гэта расійскі федэральны тэлеканал, “які спецыялізуецца на серыялах, мастацкіх і псеўдадакументальных фільмах містычнага характару. Уваходзіць у “Газпром-Медыя Холдынг”. Генеральны дырэктар канала – Валерый Фёдаравіч. Заснавальнікамі тэлеканала “ТВ-3-Расія” (АТЗТ “Тэлеканал 27”, “ТБ-3-Расія” – праграмная назва канала) з’яўляліся мэрыя Санкт-Пецярбурга, ВГТРК, Радыётэлевізійны перадаючы цэнтр і англійская кампанія Independent Network Television Holding Ltd (INTH) .

Падзяліцца: