СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да 11 чалавек, сярод іх спявачка Ляўчук, блогер Павук і жонка Цапкалы (дапоўнена)
18 сакавіка, Позірк. Следчае ўпраўленне ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці 15 сакавіка пачало спецыяльную вытворчасць у дачыненні да 11 чалавек, паведамляе прэс-служба СК.
У якасці фігурантаў спецвытворчасці названыя:
— блогер Андрэй Павук (паводле ч. 1 і 3 арт. 130, арт. 188, ч. 2 і 3 арт. 2031, ч. 1 арт. 3611, ч. 2 арт. 3612, ч. 2 арт. 3614, ч. 1 і 2 арт. 367, ч. 1 і 2 арт. 368, арт. 369, 3691, 370, 389, 391 Крымінальнага кодэкса);
— яго былая жонка Вольга Павук (ч. 1 арт. 130, арт. 188, ч. 3 арт. 2031, ч. 1 арт. 3611, ч. 2 арт. 3612, ч. 2 арт. 3614, ч. 1 арт. 368, 369);
— оперная спявачка і актывістка Маргарыта Ляўчук (ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368, арт. 369, 370);
— яе былы муж, актывіст і культурны менеджар Аляксандр Чахоўскі (арт. 369, 370);
— Ілля Салянкоў (ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368, 369);
— рок-музыка Уладзіслаў Наважылаў (псеўданім Lasley Knife) (ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 3611);
— Яўген Вільскі (ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 3611, ч. 2 арт. 3614);
— Вадзім Дзмітранок (ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 3614);
— кіраўнік арганізацыі “Наш дом” Вольга Карач (ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 3611, арт. 3691);
— экс-чыноўнік Анатоль Котаў (ч. 1 арт. 357, ч. 1 арт. 3611, ч. 2 арт. 3614);
— жонка былога прэтэндэнта ў прэзідэнты Валера Цапкалы, кіраўніца “Беларускага жаночага фонду” Вераніка Цапкала (ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 3611, ч. 2 арт. 367, арт. 3691).
Даведка “Позірку”:
— ч. 1 і 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо іншыя цяжкія наступствы);
— арт. 188 (паклёп);
— ч. 2 і 3 арт. 2031 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных);
— ч. 1 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім);
— ч. 2 арт. 3612 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні);
— ч. 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое здзяйсняецца паўторна);
— ч. 1 і 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта);
— ч. 1 і 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта):
— арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады):
— арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
— арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў);
— арт. 389 (пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля);
— арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля).
Агулам спецыяльная вытворчасць убуджана ў дачыненні да 88 чалавек. Гэта вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Яно магчымае па 34 складах злачынстваў, якія пераважна ставяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка