Дыпламат-прапагандыст Шпакоўскі распавёў студэнтам з “лнр” пра геапалітычныя працэсы
23 красавіка, Позірк. Сустрэчу са “студэнтамі-міжнароднікамі і выкладчыкамі Луганскага педагагічнага ўніверсітэта” правёў саветнік-пасланнік амбасады Беларусі ў РФ, вядомы праўладны прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі ў дыпмісіі.
Ён “распавёў ⟨…⟩ аб асноўных прынцыпах знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, узаемадзеянні нашай краіны з Расіяй на пляцоўках інтэграцыйных аб’яднанняў і міжнародных арганізацый, якія адбываюцца вакол нашых краін геапалітычных працэсах”, паведамляе амбасада.
Паводле інфармацыі дыпмісіі, іншая саветнік-пасланнік, Дар’я Шманай, на адкрыцці выставы з архіваў МЗС Расіі і інфармагенцтва ТАСС, прымеркаванай да 70-годдзя з дня падпісання савецкім амбасадарам у Вялікабрытаніі Якавам Малікам Статута ЮНЕСКО, зачытала прывітанне амбасадара Дзмітрыя Крута. “згубнай палітызацыі дзейнасці Арганізацыі”.
40-гадовы Шпакоўскі — праўладны прапагандыст, пазіцыянуе сябе як палітолага. Па выніках выбараў 25 лютага атрымаў крэсла ў Палаце прадстаўнікоў. Сябра вышэйшай палітрады праўладнай Беларускай партыі “Белая Русь”. На сёння ўнесены ў санкцыйныя спісы Украіны і Польшчы.
У верасні 2023 года назначаны саветнікам-пасланнікам амбасады Беларусі ў РФ. Актыўна каментаваў узаемадзеянне афіцыйнага Мінска з анэксаваным Крымам.
Дар’я Шманай — актыўная ўдзельніца конкурсаў прыгажосці, якая нарадзілася ў 1993 годзе, экс-супрацоўніца службы пратакола Аляксандра Лукашэнкі, была яго памочніцай.
У кастрычніку 2022 года назначана на дыпламатычную пасаду.
З 11 па 16 красавіка ў Беларусі знаходзіліся кадэты з т. зв. “луганскай народнай рэспублікі”.
Афіцыйны Мінск і праўладныя грамадскія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з тэрыторыямі Украіны, акупаванымі РФ.
У Растове-на-Доне не пазней за ліпень плануецца адкрыццё генеральнага консульства Беларусі. У яго акругу ўвойдуць Растоўская і Валгаградская вобласці РФ, а таксама акупаваныя расійскай арміяй тэрыторыі Украіны — так званыя “данецкая народная рэспубліка”, “лнр”, часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей і анэксаваны раней Крым.
Кіраўнік т.зв. “днр” Дзяніс Пушылін наведваў Беларусь 27 ліпеня 2022 года.
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з ім 18 красавіка 2023 года ў Мінску. Летась 15 чэрвеня амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты падпісаў з Пушыліным “пагадненне аб пашырэнні партнёрства”.
У жніўні 2023 года Беларусь наведвала дэлегацыя “днр”.
30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” аб уваходжанні ў склад РФ так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.
У пачатку гэтага года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі дэ-факта прызнаў сепаратысцкія ўтварэнні “ДНР” і “ЛНР”. 6 студзеня на сайце верхняй палаты беларускага парламента з’явіўся прэс-рэліз, з якога вынікала, што член СР НС Дзмітрый Баскаў “прыняў удзел у акцыі фонду [паралімпійца] Аляксея Талая па арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску ў перыяд зімовых школьных канікул”.
Разам з тым дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць “днр” і “лнр”, роўна як іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Мінск ухваляе агрэсію РФ супраць Украіны.
Прадстаўнікі афіцыйнага Мінска, а таксама Беларускага Чырвонага Крыжа займаюцца вывазам дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны — “на аздараўленне”. У сувязі з гэтым дэмакратычныя сілы дамагаюцца выдачы Міжнародным крымінальным судом у Гаазе ордэра на арышт Лукашэнкі, як гэта было зроблена ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна РФ Марыі Львовай-Бяловай.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+