Кіраўнік ваеннай контрвыведкі Польшчы ўзначаліць камісію па расследаванні беларускага і расійскага ўплыву
21 траўня, Позірк. Кіраўнік службы контрвыведкі Польшчы генерал Яраслаў Стружык узначаліць камісію для расследавання расійскага і Беларускага ўплыву ў перыяд з 2004 да 2024 года, заявіў 21 траўня прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск.
Паводле яго слоў, якія перадае выданне wyborcza.pl, Стружык “у сваёй багатай кар’еры быў ваенным дыпламатам, военачальнікам, намеснікам кіраўніка разведкі НАТО, а таксама вучоным”.
Склад камісіі пакуль не вызначаны, мяркуецца, што ў яе ўвойдуць ад 9 да 13 чалавек з міністэрстваў унутраных спраў і адміністрацыі, замежных спраў, адміністрацыі і цыфравізацыі, фінансаў, дзяржаўнай казны, культуры і нацыянальнай спадчыны.
Туск адзначыў, што будзе чакаць першай справаздачы камісіі пасля чэрвеньскіх выбараў у Еўрапарламент, каб “не змешваць працу камісіі з перадвыбарнай кампаніяй”.
Аб падрыхтоўцы законапраекта аб стварэнні канстытуцыйнай камісіі па расследаванні ўплыву Беларусі і Расіі Туск заявіў 10 траўня.
Камісія па расследаванні расійскага ўплыву афіцыйна была створана па ініцыятыве былой кіруючай партыі “Закон і справядлівасць” у 2023 годзе. Пасля таго, як 29 лістапада 2023 года камісія прадставіла частковую справаздачу, у якой рэкамендавала не давяраць дзяржаўныя пасады сярод іншых цяперашнім прэм’еру Туску і кіраўніку МУС Томашу Семаняку, — палітычным праціўнікам кіроўнай на той момант партыі, Сейм камісію распусціў.
Зноў тэма расійскага і беларускага ўплыву пачала абмяркоўвацца, калі ў Беларусь уцёк былы польскі суддзя Томаш Шмыдт.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+