У Баранавічах яшчэ 8 чалавек пазбавілі волі за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года
4 чэрвеня, Позірк. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы (Брэсцкая вобласць) 31 траўня прызнаў вінаватымі 8 мясцовых жыхароў паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Суддзя Вікторыя Пакунова прыгаварыла ўсіх фігурантаў справы да пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму: Дзмітрыя Філіповіча — да 2,5 года; Аляксандра Лаўрушчыка, Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага — да 2 гадоў; Івана Пацко, Івана Дрыка (на момант удзелу ў акцыях пратэсту не было 18 гадоў), Паўла Сергіеню, Арцёма Лапіча — да 1,5 года.
Згодна з версіяй абвінавачання, усе яны, “будучы ў стане алкагольнага ап’янення, у жніўні 2020 года, знаходзячыся на праезнай частцы па розных адрасах у г. Баранавічы, дзейнічаючы ў групе асоб, выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотнішчы бел-чырвона-белага колеру, груба парушаюцца грамадскі парадак, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый”.
“Тым самым наўмысна ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый”, — гаворыцца ў матэрыялах справы.
За сёлетні красавік ў Баранавічах паводле таго ж артыкула асудзілі сама меней 17 мясцовых жыхароў.
11 красавіка згаданы суд прызнаў вінаватымі Эдуарда Апановіча, Аляксея Лескаўца (1,5 года пазбаўлення волі), Алену Стахейка, Вольгу Тадро, Дзмітрыя Абрамовіча, Алега Арцюха, Алега Сяргеева, Дзмітрыя Хуту, Вячаслава Шкуцьку (1 год). Для ўсіх вызначаны ўмовы агульнага рэжыму.
Той жа суд на пачатку красавіка прыгаварыў да заключэння 8 мясцовых жыхароў (шасцёра асуджаныя на 2 гады пазбаўлення волі, адзін — на 1 год, яшчэ адзін — на 3 гады).
Паводле звестак следства, 10–11 жніўня 2020 года фігуранты гэтай справы ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў Баранавічах. Ніхто з іх віну не прызнаў.
У Баранавічах працягваюць затрымліваць людзей за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. 29 красавіка стала вядома, што затрымана адразу пяць жыхароў гэтага горада. Сярод іх былы палітвязень Пётр Зіневіч, а таксама Дзмітрый Блашчаніца.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+