Літва змякчыла абмежаванні на ўвоз фізічнымі асобамі прадуктаў харчавання з Беларусі (дапоўнена)
5 чэрвеня, Позірк. Літва змякчыла абмежаванні на ўвоз фізічнымі асобамі прадуктаў харчавання з Беларусі, вынікае з апублікаванага 5 чэрвеня паведамлення Мытнай службы гэтай балтыйскай дзяржавы.
Ведамства адзначае, што забарона на ўвоз у Літву не распаўсюджваецца на “транзітныя тавары”, а таксама “на тавары, прызначаныя для асабістага спажывання падчас падарожжа, ва ўскрытай упакоўцы”.
Падкрэсліваецца, што выключэнні для мясных і малочных прадуктаў устанаўліваюцца Дзяржаўным харчова-ветэрынарным упраўленнем.
Спіс забароненых тавараў для перасячэння мяжы Літвы зацверджаны ўрадам і ўступіў у сілу 3 чэрвеня, гаворыцца ў паведамленні. Ён уключае 24 групы тавараў: жывыя жывёлы, мяса і мясапрадукты, рыба і малюскі, малако і малочныя прадукты, яйкі, мёд, дрэвы і іншыя расліны, цыбуліны, гародніна, садавіна, арэхі, кава, чай, вострыя прыправы, збожжавыя і прадукты з іх, мука, крухмал, масла і тлушчы, воскі, цукар, какава, безалкагольныя і алкагольныя напоі, воцат, кармы для жывёл, рэшткі харчовай прамысловасці, а таксама тытунь і апрацаваныя заменнікі тытуню.
Мэта забароны — “абмежаваць магчымасці Расіі і Беларусі зарабляць на экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёл, паменшыць патэнцыйныя даходы і знізіць эканамічныя магчымасці Расіі для фінансавання агрэсіі супраць Украіны”, адзначае мытнае ведамства.
Пасля ўступлення ў сілу згаданай пастановы беларускія грамадзяне пры перасячэнні мяжы сутыкнуліся з забаронай на ўвоз у Літву прадуктаў харчавання, якія перавозяцца ў асабістым багажы. Па патрабаванні мытнікаў яны былі вымушаныя пазбаўляцца ад іх непасрэдна ў пунктах пропуску.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская накіравала літоўскім уладам ліст з тлумачэннем сітуацыі. “Мы спадзяемся, што ў бліжэйшыя дні ўдасца знайсці рашэнне, каб змякчыць абмежаванні ў дачыненні да беларускіх грамадзян, якія ўязджаюць у Літву як фізічныя асобы”, — сказаў “Позірку“ галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
“Любыя абмежаванні, гэтак жа як і санкцыі, павінны біць па рэжыме, а не па беларусах”, — падкрэсліў ён.
29 траўня ўрад Літвы зацвердзіў забарону на імпарт больш за 2,8 тыс. найменняў тавараў беларускай і расійскай вытворчасці. Спіс тавараў падрыхтаваны Міністэрствам сельскай гаспадаркі Літвы “з улікам аб’ёму, структуры і кошту імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+