Ціханоўская прапанавала чэшскім сенатарам правесці юрыдычную экспертызу праекта “канстытуцыі новай Беларусі”
5 чэрвеня, Позірк. Правесці юрыдычную экспертызу праекта “канстытуцыі новай Беларусі” прапанавала чэшскім сенатарам дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, паведамляе яе прэс-служба.
Сустрэча дэмлідара з дэлегацыяй верхняй палаты парламента Чэхіі прайшла 5 чэрвеня ў Вільнюсе.
Адзначаецца, што Ціханоўская падзякавала Сенату Чэхіі за “цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да Беларусі”, за “прынятую рэзалюцыю ў падтрымку мабільнасці беларусаў і грамадзянскай супольнасці”, а таксама за падтрымку кангрэса па беларускіх палітвязнях, які прайшоў у Празе.
Палітык выказала надзею, што Чэхія працягне “падзяляць беларускі народ і рэжым”: з аднаго боку, падтрымае рэпрэсаваных, а таксама беларускія грамадскія, культурныя і медыйныя ініцыятывы, будзе выдаваць беларусам візы, з другога боку — закрые “шчыліны ў санкцыях”, якія выкарыстоўваюцца ўладамі ў Мінску.
23–25 траўня ў Празе прайшоў арганізаваны офісам беларускіх дэмакратычных сіл у Чэхіі кангрэс па тэматыцы беларускіх палітвязняў. Ён быў прымеркаваны да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі, які адзначаецца 21 траўня.
23 сакавіка гэтага года ў чэшскай сталіцы прайшла III Канферэнцыя беларусаў свету, у якой удзельнічала больш за 100 чалавек з 20 краін.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+