Далейшае збліжэнне Беларусі і РФ у газавай сферы пачнецца з 2026 года — Мінэнерга
6 чэрвеня, Позірк. Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і яго расійскі калега Сяргей Цывілеў падпісалі “планы мерапрыемстваў па фарміраванні аб’яднаных рынкаў электраэнергіі і газу”, паведаміла прэс-служба беларускага ведамства.
Адзначаецца, што праца па выкананні планаў “будзе арганізаваная ў рамках асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024–2026 гады”.
У адпаведнасці з дакументам, у 2024 годзе плануецца падпісанне міждзяржаўнага дагавора аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі СД. РФ і Беларусь таксама абавязаліся “завяршыць узгадненне і падпісаць правілы функцыянавання аб’яднанага рынку электрычнай энергіі”.
Прадугледжваецца таксама распрацоўка дарожнай карты па стварэнні “ўнутранага аптовага рынку электраэнергіі Беларусі”.
У частцы фарміравання аб’яднанага рынку газу “працягнецца праца па ўзгадненні прынцыпаў яго функцыянавання, якія прадугледжваюць далейшае збліжэнне ўмоў гаспадарання ў газавай сферы з 1 студзеня 2026 года”, гаворыцца ў паведамленні.
14 лютага гэтага года ў Віцебску на пасяджэнні камісіі Парламенцкага сходу СД Каранкевіч заяўляў, што на ўзроўні ўрадаў і профільных міністэрстваў Беларусі і Расіі “знойдзеныя развязкі”, у тым ліку па “найбольш адчувальных пытаннях, якія закранаюць нацыянальныя інтарэсы”.
Галоўнай задачай на найбліжэйшы час ён назваў “узгадненне прынцыпаў працы” аб’яднанага рынку газу для “далейшага збліжэння цэнавых умоў, умоў гаспадарання для суб’ектаў дзвюх краін і пераводу дасягнутых дамоўленасцяў у практычную плоскасць рэалізацыі”.
29 студзеня ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія “пакуль цалкам не вызначыліся па самых галоўных пытаннях — гэта тычыцца стварэння адзіных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў”. Ён рэгулярна абмяркоўвае гэтыя пытаньні з расійскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
Раней Лукашэнка адзначаў, што адзіны энергарынак — гэта адно з ключавых пытанняў, якое трэба ўрэгуляваць у адносінах Масквы і Мінска.
24 траўня ў Мінску на сустрэчы з Пуціным Лукашэнка зноў заявіў пра неабходнасць канчатковага ўзгаднення ўмоў паставак расійскіх нафты і газу ў Беларусь.
“Мы абмяркоўваем гэта не першы год, і сёння Уладзімір Уладзіміравіч прыняў адпаведнае рашэнне. Думаю, урады ў найбліжэйшыя дні ў гэтым рэчышчы дапрацуюць гэтыя пагадненні. Мы дэталёва разабралі ўсе нюансы”, — адзначыў Лукашэнка, не ўдаючыся ў падрабязнасці.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+