Беларусь абнавіла закон “Аб інвестыцыях” з улікам досведу РФ — Мінэканомікі
6 чэрвеня, Позірк. “Інвестыцыйны кірунак” з’яўляецца важным элементам супрацоўніцтва Мінска і Масквы, заявіў міністр эканомікі Беларусі Юрый Чабатар 6 чэрвеня на XXVII Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.
Паводле слоў чыноўніка, якія прыводзіць прэс-служба эканамічнага ведамства, у рамках рэалізацыі дарожных карт па развіцці Саюзнай дзяржавы з Мінэканамразвіцця РФ падпісаны сумесны план па “нарошчванні інвестыцыйнай супрацы”.
Чабатар заявіў, што пры распрацоўцы абноўленага закона “Аб інвестыцыях”, які набудзе моц у ліпені, “улічваўся расійскі досвед”, каб “скаардынаваць інвестыцыйную палітыку, укараніць падобныя і самыя прагрэсіўныя інструменты прыцягнення інвестыцый”.
Сярод важных задач міністр назваў “стварэнне сумесных прадпрыемстваў” і “падтрымку айчынных брэндаў”.
“Сёння на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы працуе больш за дзве тысячы кампаній з беларускім і расійскім капіталам”, — сказаў ён.
Яшчэ адным прыярытэтным кірункам супрацы Мінска і Масквы Чабатар назваў імпартазамяшчэнне, якое скіраванае на “зніжэнне залежнасці ад імпарту і стымуляванне развіцця ўласнай вытворчасці ў Саюзнай дзяржаве”.
Паводле яго слоў, “доля Беларусі ў расійскім імпарце за апошнія 2–3 гады вырасла з 5 да 9%”. “Ідзе павелічэнне расійскага імпарту ў нашу краіну”, — канстатаваў чыноўнік.
“Ужо прафінансаваныя і рэалізуюцца 25 інтэграцыйных праектаў, яшчэ 10 — знаходзяцца ў стадыі ўзгаднення і распрацоўкі. Важна, што яны рэалізуюцца ў высокатэхналагічных галінах — машынабудаванні, мікраэлектроніцы, IT-сферы, якія фармуюць будучыню эканомікі”, — адзначыў ён.
У лістападзе 2022 года было падпісана міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Беларусі да 105 млрд расійскіх рублёў (на той момант каля 1,1 млрд долараў) у рамках дзяржаўнага фінансавага крэдыту РФ. 15 снежня 2023-га прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што беларускія прадпрыемствы выкарысталі 13 млрд расійскіх рублёў (больш за 144 млн долараў паводле тагачаснага курсу) з тых сродкаў.
Варта адзначыць, што пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, падтрыманага Мінскам, Беларусь і РФ сталі пакідаць замежныя кампаніі, пераважна заходнія.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+