МЗС назваў “самаўпраўнасцю” канфіскацыю ў грамадзян прадуктаў і лекаў пры ўездзе ў Літву
7 чэрвеня, Позірк. Міністэрства замежных спраў выклікала часовых павераных Літвы і прадстаўніцтва Еўрасаюза, якім уручаная нота ў сувязі з адабраннем у грамадзян Беларусі прадуктаў харчавання, лекаў і іншых тавараў на мяжы, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
У заяве МЗС гаворыцца пра “найсур’ёзную занепакоенасць” дзеяннямі літоўскіх мытнікаў, яны названыя “самаўпраўнасцю” і “бясспрэчным фактам парушэння фундаментальных правоў чалавека на гуманнае абыходжанне”.
Для ведамства “відавочна”, што грамадзяне, якія “суткамі знаходзяцца ў чэргах, штучна створаных літоўскім бокам”, маюць “законнае права правозіць прадукты харчавання і лекавыя сродкі для асабістага карыстання”.
“Адкрытым абсурдам”, на думку ведамства, з’яўляюцца спробы літоўскіх уладаў знайсці ў гэтым “нейкія парушэнні” санкцый.
“Нязграбнае рашэнне літоўскіх уладаў пад ціскам грамадскай думкі некалькі змякчыць гэтыя бесчалавечныя меры і дазволіць увоз тавараў у адкрытых упакоўках не мяняе сутнасці таго, што адбываецца”, — гаворыцца ў заяве.
Падкрэсліваецца “першапачатковы намер літоўскага боку перанацэліць дзеянне санкцый на простых грамадзян Беларусі, а таксама жыхароў самой Літвы, якія карыстаюцца магчымасцю бязвізавага ўезду ў краіну”.
“Маем намер звярнуцца да еўрапейскіх структур з патрабаваннем даць ацэнку адпаведнасці такіх крокаў Вільнюса мытнаму заканадаўству ЕС і еўрапейскім каштоўнасцям, пра якія мы так часта чуем, — адзначаецца ў рэлізе. — Заклікаем Вільнюс адмовіцца ад ганебнай практыкі прыніжэння ўведзенымі мерамі простых людзей, уключаючы ўласных грамадзян, якія маюць права на свабоду перамяшчэння ў нармальных чалавечых умовах”.
Спіс забароненых тавараў для перасячэння мяжы Літвы зацверджаны ўрадам і ўступіў у сілу 3 чэрвеня. Ён уключае 24 групы тавараў: жывыя жывёлы, мяса і мясапрадукты, рыба і малюскі, малако і малочныя прадукты, яйкі, мёд, дрэвы і іншыя расліны, цыбуліны, гародніна, садавіна, арэхі, кава, чай, вострыя прыправы, збожжавыя і прадукты з іх, мука, крухмал, масла і тлушчы, воскі, цукар, какава, безалкагольныя і алкагольныя напоі, воцат, кармы для жывёл, рэшткі харчовай прамысловасці, а таксама тытунь і апрацаваныя заменнікі тытуню.
Мэта забароны — “абмежаваць магчымасці Расіі і Беларусі зарабляць на экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёл, паменшыць патэнцыйныя даходы і знізіць эканамічныя магчымасці Расіі для фінансавання агрэсіі супраць Украіны”, адзначала мытнае ведамства Літвы.
Пасля ўступлення ў сілу згаданай пастановы беларускія грамадзяне пры перасячэнні мяжы сутыкнуліся з забаронай на ўвоз у Літву прадуктаў харчавання, якія перавозяцца ў асабістым багажы. Па патрабаванні мытнікаў яны былі вымушаныя пазбаўляцца ад іх непасрэдна ў пунктах пропуску.
5 чэрвеня Літва змякчыла абмежаванні на ўвоз фізічнымі асобамі прадуктаў харчавання з Беларусі. Мытны камітэт паведаміў, што забарона на ўвоз не распаўсюджваецца на “транзітныя тавары”, а таксама “на тавары, прызначаныя для асабістага спажывання падчас падарожжа, ва ўскрытай упакоўцы”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+